Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Краснабаеў Міхаіл Дзмітрыевіч

Краснабаеў Міхаіл Дзмітрыевіч (05.11.1960, в. Лябёдка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) – “Чалавек года Віцебшчыны-2015”мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (з 2017 г.), старшыня мастацкага савета тэатра.

Пражываў з бацькамі ў в. Лелюкі Іўеўскага раёна. Бацька Дзмітрый Міхайлавіч Краснабаеў быў пасля вайны намеснікам дырэктара дзіцячага дома ў Іўі, а потым дырэктарам Лелюкінскай СШ, маці – завучам школы. 

З 1980 па 1981 год год навучаўся ў Мінскім інстытуце культуры. З 1981 па 1985 год – ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

 З 1985 па 2004 год працаваў артыстам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

Міхаіл Краснабаеў праявіў сябе выканаўцам шырокага творчага дыяпазону. Сярод яго найбольш значных вобразаў: Сымон (“Сымон-музыка” Якуба Коласа), Рамэа (“Рамэа і Джульета” У. Шэкспіра), Пётр (“Мяшчане” М. Горкага), Шкаляр (“Несцерка” В. Вольскага), Артур (“Танга” С. Мрожака), Грэй (“Алые паруса” А. Грына), Сушчэня, Барэйка (“Выстрел в тумане” і “Пакахай мяне, салдацік!” па В. Быкаву) і іншыя.

З 2000 па 2001 год навучаўся ў Акадэміі перападрыхтоўкі работнікаў мастацтва, культуры і турызму, у “Майстэрні Пятра Фаменка” (Масква, Расія).

З 2004 па 2017 год працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя Якуба Коласа.

Значнае месца ў рэжысёрскай творчасці М. Краснабаева займаюць спектаклі па творах У. Караткевіча: “Вераб’іная ноч” (па пралогу да рамана “Нельга забыць”), “Ладдзя роспачы” (па аднайменнай аповесці), “Леаніды не вернуцца на зямлю” (па раману “Нельга забыць”), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (па аднайменнаму раману). Міхаіл Краснабаеў паставіў шэраг добрых спектакляў для дзяцей: “Доктар Айбаліт”, “Снежная каралева” Я.Шварца, “Прыгоды Дзюймовачкі” П. Ісайкіна і іншыя.

З 2017 года М. Д. Краснабаеў – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. 

 

 Узнагароды:

  • 1987 – дыплом Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за ролю Сымона ў спектаклі “Сымон-музыка”.
  • 2003 г. – дыплом лаўрэата III ступені Рэспубліканскага конкурсу п’ес для тэатра “Чалавек і грамадства” ў намінацыі “Інсцэніроўка па творах беларускай літаратуры для драматычнага тэатру” за інсцэніроўку аповесці У. Караткевіча “Ладдзя роспачы”.
  • 2010 г. – Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2012 – Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2013 – Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
  • 2015 – нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
  • 2016 – ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны”.
 
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:.
  • Васильева, С. В Коласовском театре – новый художественный руководитель / Светлана Васильева // Витебский курьер. — Режим доступа: https://vkurier.by/107996
  • Москвина, Е. Как это было: Витебский “Человек года – 2015” / Евгения Москвина // Витебский курьер. — Режим доступа: https://vkurier.by/45521
  • Михаил Краснобаев // сайт Национального академического драматического театра имени Якуба Коласа . — Режим доступа: http://kolastheatre.by/ru/creative-staff/mihail-krasnobaev
  • Палёт магчымы, або Рэжысёры і крытыкі ў пошуках крытэрыяў : з рэдакцыйнага “круглага стала” / Рычард Смольскі [і інш.] // Мастацтва : часопіс / заснавальнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. — 2012. ― № 10. ― С. 42―47.
Краснабаеў Міхаіл Дзмітрыевіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна