Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Нічыпаровіч Галіна Міхайлаўна

Нічыпаровіч Галіна Міхайлаўна (01.02.1950 г., в. Грабава Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці), беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2009), народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, літаратурнага аб’ядання “Нёманец”.

Скончыла ў Бакштах сярэднюю школу. Працавала на хлебазаводзе ў г.п. Узда Мінскай вобласці. Адпрацавала там шэсць гадоў, затым выйшла замуж. Жыве ў в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Да выхаду на заслужаны адпачынак 30 гадоў працавала паштальёнам. На працягу 15 гадоў з’яўлялася дэпутатам мясцовага Савета.

Паэзіяй зацікавілася з маленства, складаць вершы пачала яшчэ ў школе. Першая публікацыя з’явілася ў раённай газеце “Чырвоная зорка” ў 1985 годзе.

Больш за 20 калектыўных зборнікаў было напісана ў суаўтарстве. Творы Г. Нічыпаровіч друкаваліся ў газетах: “Звязда”, “Мінская праўда”, “Беларуская ніва”, “Краязнаўчая газета”, ЛіМ”, у раённай газеце “Чырвоная Зорка” – пастаянна; у часопісах: “Алеся”, “Гаспадыня”, “Вожык”, “Вясёлка” і інш.

Крыніцамі натхнення для Галіны Міхайлаўны сталі: навакольная прырода, штодзённыя зносіны з простымі і шчырымі людзьмі падчас працы паштальёнам, успаміны пра малую радзіму – Іўеўшчыну, пра бацькоў, аднавяскоўцаў.

Піша вершы для дарослых і дзяцей. Апошнім часам спрабуе сябе ў прозе. Дзіцячая тэматыка ёй блізкая таму, што мае шэсць унучак. Пісьменніца часта ладзіць сустрэчы з маленькімі чытачамі, якім ужо добра вядомы яе кніжкі “Дзіва дзіўнае”, “Непаседа”, “В ожидании чудес”, “Забавы дзетвары”, “Истории бабушкиного детства”.

У 2020 годзе ў Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы была арганізавана сустрэча пісьменніцы з навучэнцамі Іўеўскай школы (у межах бібліятэчнага праекта “Нашы людзі”). Падчас сустрэчы Галіна Міхайлаўна расказала пра сваё жыццё і творчасць, прэзентавала новыя выданні.

годзе ўзнагароджана Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі за шматгадовую і плённую працу на ніве беларуская літаратуры і ў сувязі з 80-годдзем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2015 годзе Саюз пісьменнікаў узнагародзіў мяне Дыпломам як пераможцу літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/kultura/1783-galina-nichyparovich-golas-movy-majoj-u-vyakakh-ne-zgubi-sya.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!

Двойчы была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2015 годзе Саюз пісьменнікаў узнагародзіў яе Дыпломам як пераможцу літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ёсць узнагароды ад установы “Выдавецкі дом “Звязда”, ад рэдакцыі газеты “Звязда”, два дыпломы ад народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Мінскага абласного цэнтра народнай творчасці. Лаўрэат сямі раённых творчых конкурсаў.

У 2021 годзе Галіна Нічыпаровіч стала лаўрэатам прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі “Літаратура для дзяцей” за кнігу загадак пра хатніх і лясных жывёл, з’явы прыроды “Загадкавы свет”.

       

Кнігі Г. Нічыпаровіч:

Нічыпаровіч, Г. Непаседа : [вершы і апавяданні : для дзяцей] / Галіна Нічыпаровіч. — Мінск: Амалфея, 2006. — 31, [1] с.

Ничипорович, Г.  Ромашковое поле /  Г. Ничипорович. — Минск : Амалфея, 2006. — 96 с. 

Ничипорович, Г. В ожидании чудес: [стихи] / Галина Ничипорович. — Минск: Вараксин А. Н., 2014. — 23 с., [4] с. : цв. ил.

Нічыпаровіч, Г. М. Забавы дзетвары : вершы / Галіна Нічыпаровіч ; мастак Алена Лось. — Мінск : Звязда, 2015. — 32 с.

Нічыпаровіч, Г. М. Загадкавы свет : [для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Галіна Нічыпаровіч ; [мастак В. М. Карповіч]. – Мінск : Народная асвета, 2019. — 15 с. — (Бібліятэка Асветыка). 

Нічыпаровіч, Г. М. Хвілінкі-перапынкі : вершы, загадкі, апавяданні, казкі / Галіна Нічыпаровіч ; [мастак С. Волкаў]. — Мінск : Звязда, 2020. — 133, [2] с.

        

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Бутурля, І. Галіна Нічыпаровіч: “Голас мовы маёй у вяках не згубіўся!” : літаратурная гасцёўня / І. Бутурля // Iўеўскi край. — 2015. — 5 верасня (№ 67). — C. 9. 

  • Славутыя землякі : 1 лютага адзначае свой дзень нараджэння наша зямлячка Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч // Іўеўскі край. — 2020. — 1 лютага. — № 8. — С. 20.

  • Халява, І. Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч: “Сцяжынку стаптала я, веру, да сэрцаў сваіх землякоў…” / І. Халява // Іўеўскі край. — 2020. — 21 сакавіка. — № 22. — С. 9. 

Нічыпаровіч Галіна Міхайлаўна

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна