Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Сакалоўскі Тадэвуш

Сакалоўскі Тадэвуш нарадзіўся 25 верасня 1905 года ў вёсцы Жамыслаўль Ашмянскага павета Віленскай губерні (тэрыторыя Расійскай імперыі). Зараз гэта аграгарадок Жамыслаўль Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1930-я гады Т. Сакалоўскі служыў у польскай арміі. Актыўна займаўся конным спортам.

У 1932 годзе ён стаў срэбным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату Польшчы па конным спорце, у 1935 г. заваяваў бронзавы медаль, а ў 1936 г. стаў пераможцам чэмпіянату Польшчы.

У 1936 годзе польскія спартсмены прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Берліне. У складзе зборнай каманды Польшчы быў і Тадэвуш Сакалоўскі, лейтэнант арміі.

У Берліне наш зямляк выступаў на кані па мянушцы Збег. У апошні дзень Алімпіяды Тадэвуш Сакалоўскі пачаў дыстанцыю ў добрым стылі, вытанчана і лёгка пакінуў за спіной першыя бар’еры, але ў выніку вымушаны быў скончыць спаборніцтвы датэрмінова. Верны Збег, які не раз прыносіў перамогі, так і не змог узяць фатальны бар’ер пад нумарам трынаццаць.

У верасні 1939 года Тадэвуш Сакалоўскі ў складзе танкава-механізаванай брыгады абараняў Варшаву. Пасля заканчэння актыўных баявых дзеянняў здолеў праз Венгрыю перабрацца ў Францыю, адтуль – у Вялікабрытанію, дзе апынуўся ў спецыяльным ваенным фарміраванні – “Тихотемные”. Гэта было свайго роду сакрэтнае элітнае падраздзяленне. Пасля праходжання ў Шатландыі спецыяльнага курса падрыхтоўкі па разведвальнай і дыверсійнай дзейнасці ў ноч на 31 сакавіка 1942 года маёр Тадэвуш Сакалоўскі  (Тадэвуш Серафін,  псеўданім “Троп” (След)), быў перакінуты на акупаваную тэрыторыю. Тут ён быў прызначаны камандзірам аднаго з аддзяленняў падпольнай арганізацыі “Вахляж” (“Веер”), якое размяшчалася ў Мінску. Мэтай арганізацыі з’яўляліся дыверсіі на асноўных чыгуначных лініях ў прыфрантавой паласе. Актывізацыяй дыверсійнай дзейнасці ў нямецкім тыле саюзнікі імкнуліся аказаць сваю пасільную дапамогу Маскве.

Падпольшчыкі размясціліся ў асноўным на Грушаўцы, іх прыкрыццём стала праца ў польскіх фірмах, якія займаліся будаўніча-транспартнымі работамі для немцаў. Дзякуючы гэтаму, многія байцы змаглі атрымаць легальныя дакументы, насілі нямецкую ваенную форму без апазнавальных знакаў, што дазваляла вольна перамяшчацца па акупаванай тэрыторыі і займацца дыверсіямі.

Але ўсё скончылася трагічна: падчас аперацыі пад Ратамкой 9 снежня 1942 года “вахляжаўцаў” затрымалі, бо ў тую ж ноч непадалёку савецкія патрыёты пусцілі пад адхон нямецкі ваенны эшалон, і з самай раніцы акупацыйныя ўлады адшуквалі падпольшчыкаў. Адзін з байцоў не вытрымаў катаванняў і стаў даваць паказанні. На працягу некалькіх дзён немцы затрымалі многіх удзельнікаў арганізацыі, у тым ліку і кіраўніцтва на чале з Сакалоўскім.

Даведаўшыся пра правал, з Варшавы ў Мінск тэрмінова выехалі некалькі чалавек з мэтай падрыхтоўкі ўцёкаў арыштаваных байцоў з мінскай турмы. Праз мінскіх падпольшчыкаў былі наладжаны кантакты з ахоўнікамі турмы, зняволеным перадалі некалькі важных пасылак і нават зброю. Але адзін з ахоўнікаў перадаў усю інфармацыю пра падрыхтоўку ўцёкаў немцам. У суботу, 6 лютага 1943 года (за дзень да запланаванай акцыі) дом, дзе размяшчалася канспіратыўная кватэра, акружылі немцы і паліцаі. У няроўным баі арганізатары вызвалення групы Сакалоўскага загінулі. Затым у турме, прама ў камерах, фашысты ўчынілі расправу і над арыштаванымі польскімі падпольшчыкамі. Сярод загінуўшых быў і Тадэвуш Сакалоўскі.

     

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

К Дню Великой победы. Трагедия олимпийца из Жемыславля (страницы жизни Тадеуша Соколовского)

Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/4025-k-dnyu-velikoj-pobedy-tragediya-olimpijtsa-iz-zhemyslavlya-stranitsy-zhizni-tadeusha-sokolovskogo.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!

Сакалоўскі Тадэвуш

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна