Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Шутаў Віктар Станіслававіч

Віктар Станіслававіч Шутаў (13 лютага 1953 г., г.п. Юрацішкі) – намеснік дырэктара прадпрыемства “Технология ГЕОСКАН” Расійскай Федэрацыі, палкоўнік ваенна-касмічных сіл Расіі, намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута даследавання рызыкі, член назіральнага савета “Лясбанку” (“Лесбанка”) – банка развіцця лясной прамысловасці, член Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К.Э. Цыялкоўскага, член праўлення федэральнай Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”. Кавалер ордэна Пашаны. Ганаровы грамадзянін горада Іўе (2013 г.).

Скончыў Іўеўскую сярэднюю школу ў 1970 годзе. Па накіраванню райваенкамата стаў слухачом Ваеннай інжынернай акадэміі імя Ф.Э. Дзяржынскага.

З 1986 года служыў у Галоўным штабе Ваенна-касмічных сіл (ВКС). Прымаў удзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленні першага запуску з касмадрома “Усходні” (“Восточный” (рус.)) і рэалізоўваў першы гуманітарны касмічны праект “Еўропа-Амерыка-500”, арганізоўваў першыя запускі замежных касмічных апаратаў. У званні палкоўніка прызначаны намеснікам начальніка ўпраўлення эксплуатацыі касмічных сродкаў.

У 2001 касмічныя войскі вылучылі ў асобны род войскаў, і Віктара Станіслававіча прызначылі начальнікам Упраўлення дагаворнай працы ў сферы касмічнай дзейнасці. У гэты перыяд ён падрыхтаваў і паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю. Быў адным з арганізатараў стварэння і запуску першага навучальнага касмічнага апарату “Мажаец-1” (“Можаец-1”) для ваенна-касмічнай акадэміі імя А.Ф. Мажайскага. У далейшым была запушчана серыя такіх КА.

Службовая біяграфія:

  • інжынер станцыі Асобнага навукова-вымяральнага пункта камандна-вымяральнага комплексу г. Шчолкава СССР;
  • інжынер-выпрабавальнік Цэнтра кіравання касмічнымі апаратамі “Маланка-1” (“Молния -1”) СССР;
  • афіцэр аддзела галоўнага штабу Ваенна-касмічных сіл, намеснік камандзіра часткі па касмічнай дзейнасці ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння Расійскай Федэрацыі;
  • начальнік Упраўлення Федэральнага Касмічнага агенцтва “Раскосмас” (“Роскосмос”);
  • дырэктар Міжнароднага інстытута аэракасмічных тэхналогій (ЮНЕСКА);
  • намеснік дырэктара Міжнароднага інстытута даследаванняў рызыкі;
  • намеснік дырэктара прадпрыемства “Технология ГЕОСКАН”.

Імя Віктара Станіслававіча Шутава носіць піянерская дружына гімназіі №1 горада Іўе. Віктар Станіслававіч падарыў гімназіі кнігі па касманаўтыцы, а таксама сапраўдны макет ракеты “Р-7”, знакамітай “сямёркі” Каралёва.

У Віктара Шутава цёплыя адносіны з малой Радзімай, тут пахаваны яго бацькі, сюды ён прыязджае амаль заўсёды на Дзень горада і Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прымае ўдзел у сустрэчах вядомых землякоў “Сябрына” (з 2003 г.).

У праваслаўным храме горада знаходзіцца Казанская ікона Божай Маці, выява якой выканана ў тэхніцы шаўкаграфіі. Гэты абраз, які пабываў у космасе*, падарыў землякам Віктар Станіслававіч у 2005 годзе.

*Па словах настаяцеля храма Святога мучаніка Гаўрыіла, протаіерэя Вячаслава, 60 абразоў Божай Маці Казанскай у 2004 годзе адправілі ў космас у падзяку Богу і ў гонар 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. За дзесяць сутак яны абляцелі зямлю 112 разоў, сімвалізуючы хрэсны ход вакол планеты. Вобраз напісаны з дапамогай камп’ютарнай графікі на тонкім матэрыяле, каб палегчыць вагу. Бо дастаўка на арбіту аднаго кілаграма вагі каштуе прыкладна 25 тысяч долараў. Таму і драўляны аклад вырабілі пасля падарожжа. Вобраз мае сертыфікат, дзе пацвярджаецца, што абраз пабываў ў космасе.

 

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Гулидова, В. Далеко-далеко есть лучший город земли… / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2014. — 14 чэрвеня. — № 44. — С. 12—13.
  • Наши в космосе. Космический полковник с Советской улицы. — Режим доступа: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/3878-nashi-v-kosmose-kosmicheskij-polkovnik-s-sovetskoj-ulitsy.html

  • Шутаў Віктар Станіслававіч // Гісторыя, падзеі, людзі: летапіс горада Іўе / складальнікі: Г.І. Завадская, В.А. Навахрост. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2009. — С. 190.

Шутаў Віктар Станіслававіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна