Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Стрэнкоўскі Сяргей Пятровіч

Стрэнкоўскі Сяргей Пятровіч (23.04.1969 г., г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) – доктар гістарычных навук, прафесар, першы прарэктар ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”.

У 1986 годзе з сярэбраным медалём скончыў сярэднюю школу № 5 г. Пiнска Брэсцкай вобласці. У 1987-1989 гадах праходзіў тэрміновую ваенную службу ў радах Савецкай Арміі. У 1989 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максім Танка, які скончыў у 1994 годзе з дыпломам з адзнакай. Атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра адукацыі ў галіне гісторыі.

З 1993 па 2007 год працаваў у сістэме адукацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска ў якасці настаўніка гісторыі і намесніка дырэктара па выхаваўчай, а затым вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 179, дырэктара сярэдняй школы № 199, начальніка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі раёна.

З жніўня 2007 года працаваў у Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі прарэктарам па вучэбна-метадычнай рабоце, з мая 2011 года – першым прарэктарам. З 1 верасня 2008 года з’яўляецца прафесарам кафедры кіравання і эканомікі адукацыі.

У красавіку 1999 года пад навуковым кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара А.М. Лютага абараніў дысертацыю “Гарадское самакіраванне ў вялікакняжацкіх уладаннях заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага”. Рашэннем Савета па абароне дысертацый (Д 02.21.03 ад 9 красавіка 1999 г.) С.П. Стрэнкоўскаму прысвоена вучоная ступень кандыдата гістарычных навук. Пастановай Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 12 кастрычніка 2011 года прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці “Гісторыя”. У лютым 2014 г. С.П. Стрэнкоўскі абараніў дысертацыю “Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі (канец XIV – XVIII ст.)”. Пастановай Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (ад 26 верасня 2014 г.) яму прысвоена вучоная ступень доктара гістарычных навук.

З’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара навукова-метадычнага часопіса “Вестник МГИРО”; членам савета па абароне дысертацый па гістарычным навукам, Мінскай гарадской камісіі па археалагічным аб’ектам і археалагічным артэфактам.

За добрасумленную працу і поспехі ў педагагічнай і кіраўніцкай дзейнасці ўзнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска, падзячнымі лістамі і Ганаровай граматай адміністрацыі Фрунзенскага раёна г.Мінска, Ганаровымі граматамі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, Падзякай старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Граматай і Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейным мелалём “60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”. З’яўляецца ўладальнікам Грантаў Мінгарвыканкама за распрацоўку адукацыйных праектаў “Арганізацыя адукацыйнай прасторы грамадска-гуманітарнага профілю”, “Стварэнне рэгіянальнай сістэмы выяўлення, развіцця і падтрымкі адораных дзяцей”, “Сістэма работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця ва ўстановах адукацыі сталіцы”.

С.П. Стрэнкоўскі плённа займаецца даследаваннямі ў галіне айчыннай гісторыі. Прадметам навуковых інтарэсаў з’яўляецца вывучэнне самакіравання дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх гарадоў Вялікага княства Літоўскага, інстытуты прамой дэмакратыі гарадскіх суполак, карпаратыўнае самакіраванне цэхаў, гільдый і брацтваў, а таксама суполак нацыянальных меншасцяў. З’яўляецца аўтарам 3 манаграфій, 2 вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматыі, больш за 80 артыкулаў па дадзенай тэматыцы.

Таксама займаецца пытаннямі менеджменту і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы адукацыі, фінансава-гаспадарчай і планава-эканамічнай дзейнасці, кадравай палітыкі устаноў адукацыі, працы са зваротамі грамадзян ва ўстановах адукацыі, арганізацыі факультатыўных заняткаў, працы з адоранымі і высокаматываванымі дзецьмі, развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дарослых у г. Мінску. Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі з’яўляецца аўтарам (сааўтарам) каля 40 публікацый, шэрагу навучальных праграм для павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў адукацыі па дадзенай тэматыцы.

У 2017 годзе па рэкамендацыі кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі была выдадзена манаграфія Сяргея Пятровіча Стрэнкоўскага “Пад амафорам Свяціцеля Мікалая Цудатворца: гісторыя праваслаўнага прыходу ў мястэчку Юрацішкі”.

У пачатку сакавіка 2018 года Сяргей Пятровіч наведаў Іўеўскую раённую бібліятэку. У бібліятэцы-філіяле г.п.Юрацішкі адбылася прэзентацыя яго манаграфіі “Под омофором Святителя Николая Чудотворца: история православного прихода в местечке Юратишки” (Мінск, 2017 г.). Прэзентацыя была арганізавана ў рамках цыклу мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.

   

У 2019 годзе Сяргей Пятровіч Стрэнкоўскі падарыў раённай бібліятэцы сваю новую кнігу “Священно- и церковнослужители православных приходов Лидского и Ошмянского уездов в XIX  начале XX века” (Мінск, 2019 г.) з аўтографам.

У 2021 годзе фонд Іўеўскай раённай бібліятэкі папоўніўся новым выданнем С. П. Стрэнкоўскага з аўтографам  “Священно- и церковнослужители православных приходов Новогрудского уезда в XIX – начале XX века”. Гэта другая кніга з серыі “Священно- и церковнослужители православных приходов на территории Беларуси в XIX – начале XX века”, якая была выдадзена ў 2020 г.

   

   

Напрыканцы 2021 года супрацоўнікі бібліятэкі атрымалі ад вядомага земляка іншыя кнігі з аўтарскімі даследаваннямі ў галіне айчыннай гісторыі: вучэбны дапаможнік “Вольнасці і прывілеі гарадоў заходняй часткі Вялікага княства Літоўскага” (1997 г.), манаграфію ў 2-х частках “Гарадское самакіраванне на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIV–XVIII ст.” (2013 г.), навукова-публіцыстычнае выданне “500 лет истории церкви Святителя Николая Чудотворца в Юратишках” (2020 г.) 

         

Спісак публікацый С. П. Стрэнкоўскага

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Гришукевич, Ж. История церкви Святителя Николая Чудотворца в г.п. Юратишки / Ж. Гришукевич // Бібліятэка прапануе. — 2018. — № 5. — С. 39—41.

  • Гулидова, В. “У сердца моего там побратимы”…: Год малой родины / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2018. — 14 сакавіка. — № 19. — С. 3.

  • Летопись церкви Святителя Николая Чудотворца в городском посёлке Юратишки / библиотека-филиал г.п. Юратишки ГУК “Ивьевская районная библиотека”; [сост.: Ж.И. Гришукевич, Л.И. Белявская, И.А. Морозова]. — Ивье, 2018. — 51 с.: ил.

  • По рекомендации Минской духовной академии издана монография по истории прихода в поселке Юратишки. — Режим доступа: http://church.by/news/po-rekomendacii-minskoj-duhovnoj-akademii-izdana-monografija-po-istorii-prihoda-v-poselke-juratishki
  • Стренковский, С. П. Под омофором Святителя Николая Чудотворца : история православного прихода в местечке Юратишки // С. П. Стренковский. — Минск : МГИРО, 2017. — 538 с.

  • Стренковский, С. П. Священно- и церковнослужители православных приходов Лидского и Ошмянского уездов в XIX – начале XX века / С. П. Стренковский. — Минск : МГИРО, 2019. — 438 с. — (Священно- и церковнослужители православных приходов на территории Беларуси в XIX – начале XX века).

  • Стренковский Сергей Петрович. — Режим доступа: http://mgiro.minsk.edu.by/main.aspx?guid=1991

Стрэнкоўскі Сяргей Пятровіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна