Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Помнікі грамадзянскай архітэктуры

Планіровачная структура Іўя склалася гістарычна і абумоўлена размяшчэннем на скрыжаванні дарог на Мінск, Ліду, Навагрудак. Уздоўж дарог фармаваліся галоўныя вуліцы мястэчка. На іх скрыжаванні знаходзіцца плошча (былая Рыначная). У цэнтры знаходзіцца будынак былой сінагогі, знешні выгляд якой збераглі пасля рэстаўрацыі. Цяпер гэта  дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.

У цэнтральнай частцы горада Іўе захаваліся пабудовы канца XIX  пачатку XX стагоддзяў. Шматлікія крамы рамеснікаў, майстэрні і купецкія дамы будаваліся выключна ў цэнтры былога мястэчка (на месцы цяперашняй Камсамольскай плошчы). Так званыя “яўрэйскія домікі”, аздобленыя прафіліроўкай і арнаментам. Большасць з іх  гэта былыя дамы яўрэйскіх купцоў з мансардным паверхам-складам, на якім захоўваліся тавары.

Пасля пажару 1929 г.

15 мая 1929 года ў Іўі адбыўся вялікі пажар. Шмат будынкаў згарэла, многія былі пашкоджаны і патрабавалі рамонту. Ад вуліц Бернардынская, Конская, Мікалаеўская, Віленская і некаторых іншых стала адно папялішча. Згодна плана і пад кантролем дзяржаўных улад было пабудавана больш за 200 цагляных будынкаў.

Сярод мясцовых жыхароў дамы па цяперашніх вуліцах 1 Мая і Карла Маркса былі вядомы як “галандцы”. Мяркуецца, што такую назву яны атрымалі таму, што багаты купец, які вярнуўся з Галандыі, вырашыў пабудаваць сабе асаблівы дом, архітэктуру якога падгледзеў у іншаземнай краіне. Іншыя таксама пачалі пераймаць новы стыль.

Вуліца К.Маркса, 1934 г.
Вуліца К.Маркса, 1970 г.
Вуліца К.Маркса, 2007 г.

У 1926 г. пачаў працаваць вадзяны млын Хаіма Нахімоўскага.

Вадзяны млын Хаіма Нахімоўскага
Сучасны выгляд былога млына

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У 1937 годзе мястэчка Іўе яго ўладальнік граф Замойскі прадаў яўрэю Гарацыю Гелеру. Будынак сучаснай раённай бібліятэкі  гэта былы дом Гелера.

          

Бібліяграфія:

  1. Васілючак, М.В. Іўе: гісторыка-эканамічны нарыс / М.В.Васілючак. — Мінск: Беларусь, 1990. — 126 с.

  2. Врублеўскі, В. Іве – Юрацішкі / Валянцін Врублеўскі. — Мінск: А.М. Вараксін, 2010. — 340 с.

  3. Гісторыя, падзеі, людзі: летапіс горада Іўе / складальнікі: Г.І. Завадская, В.А. Навахрост. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2009. — 404 с.: іл.

  4. З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: матэрыялы наукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі / пад рэд. І.П. Крэня. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 256 с.

  5. Іўе // Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік. — Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — С. 228—229.

Помнікі грамадзянскай архітэктуры

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна