На тэрыторыі Іўеўскага раёна размешчаны 32 воінскія пахаванні перыяду Вялікай Айчыннай вайны, 7 магіл воінаў-інтэрнацыяналістаў, 6 – перыяду Першай сусветнай вайны, 12 формаў ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў. Усе воінскія пахаванні паспартызаваны, на іх устаноўлены дзяржаўныя знакі “Воінскае пахаванне”.
Самымі жудаснымі былі ахвяры Вялікай Айчыннай вайны: на тэрыторыі сучаснага Іўеўскага раёна загінула 5170 чалавек (761 франтавік, 81 партызан і падпольшчыкаў, 4328 мірных жыхароў).
Подзвіг патрыётаў, імёны герояў, эпахальныя гістарычныя падзеі назаўжды застануцца ў памяці народа.
Помнікі і абеліскі, мемарыялы і сціплыя магілы – наглядныя пасведчанні падзей, якія адбываліся на тэрыторыі нашай малой радзімы. Гэта наша гісторыя, забываць якую нельга.
Помнікі перыяду Першай сусветнай вайны