Іўеўшчына – зямля з багатай шматвяковай гісторыяй. Сведчаннем гістарычных падзей, якія адбываліся тут у розны час і пакінулі пэўны след, з’яўляецца наяўнасць на тэрыторыі Іўеўскага раёна мноства помнікаў і памятных месцаў. Старажытныя курганы і руіны замка Гаштольдаў у Геранёнах, палац Умястоўскіх, помнікі культавага дойлідства… – нам ёсць што захоўваць і ёсць чым ганарыцца. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь унесена 28 гісторыка-культурных каштоўнасцяў Іўеўскага раёна, а таксама 2 пункты Геадэзічнай дугі мерыдыяна Струвэ. Сярод гісторыка-культурных каштоўнасцяў раёна можна адзначыць 14 помнікаў архітэктуры, 10 помнікаў археалогіі, 4 помніка гісторыі.
Інфармацыйны рэсурс “Помнікі гісторыі і культуры Іўеўскай зямлі” – камбінаваная база дадзеных краязнаўчай тэматыкі, створаная ў 2018 годзе.
Пры падрыхтоўцы базы дадзеных выкарыстаны як бібліяграфічныя, так і паўнатэкставыя матэрыялы, дакументы з фондаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, а таксама з асабістых архіваў мясцовых краязнаўцаў. Выкарыстаны некаторыя фотаздымкі і публікацыі з вольных крыніц сеткі Інтэрнэт.
Запрашаем карыстальнікаў, якія цікавяцца гісторыяй нашага краю, пазнаёміцца з рэсурсамі базы дадзеных. Па меры паступлення новай інфармацыі раздзелы будуць дапоўнены.
Будзем вельмі ўдзячны за дапамогу ва ўдасканаленні інфармацыі (заўвагі, прапановы, невядомыя звесткі з гісторыі Іўеўшчыны, архіўныя дакументы і фотаздымкі).
Тэл. 8 (01595) 6-99-13
e-mail: metodist.rb@ivie-lib.by
https://ok.ru/group/54771828588546