Да нашага часу на месцы замка захаваліся толькі земляныя валы і невялікія фрагменты каменных сцен. Аб былой велічы архітэктурнага помніка можна меркаваць па ўспамінах сучаснікаў, па малюнку Н.Орды (1875 г.) і спробах розных мастакоў узнавіць вобраз старадаўняга замка, які ў XV – XVI стст. лічыўся адным з найпрыгажэйшых і магутных у Вялікім княстве Літоўскім. Менавіта Геранёнскі замак гісторыкі называюць сведкам кахання польскага караля Жыгімонта ІІ Аўгуста і прыгажуні-княгіні Барбары з роду Радзівілаў*.
Мураваны замак быў пабудаваны па загаду Альбрэхта (Войцеха) Гаштольда, віленскага ваяводы, канцлера Вялікага княства Літоўскага. Помнік палацава-замкавай архітэктуры канца XV – пачатку XVI ст.
Замак размяшчаўся на штучнай выспе. Вакол замчышча быў выкапаны глыбокі роў. Перад ровам – земляны вал вышынёй 9-10 м, шырынёй каля 15 м і даўжынёй па перыметры больш за 700 м. Вал у плане нагадваў выцягнуты прамавугольнік з закругленымі вугламі. Абарона замка не была разлічана на прыродныя перашкоды і не мела штучнага абваднення. Толькі знешні абарончы роў на асобных участках мог напаўняцца вадой у час веснавога таяння снегу або ўвосень, калі ішлі дажджы. Характар першапачатковых навальных канструкцый Геранёнскага замка не высветлены, але, відаць, гэта былі звычайныя драўляныя сцены. Замак меў выгляд квадрата (27×27 м), на кожным вугле якога стаялі мураваныя цыліндрычныя вежы (дыяметр 8 м).
Геранёнскі замак стаў правобразам тых бастыёнаў і бастыённай сістэмы ўмацаванняў, якія знойдуць на Беларусі самае шырокае прымяненне ў другой палове XVI і асабліва ў XVII стагоддзі.
Да 1542 года замкам валодалі Гаштольды, потым – вялікія князі літоўскія і каралі польскія Жыгімонт Стары і Жыгімонт II Аўгуст, да 1588 – розныя асобы, пазней Сапегі, з 1643 – падскарбій Мікалай Кішка. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. замак разбурыла рускае войска. З канца XVII ст. інвентары паказваюць паступовае далейшае разбурэнне. 3 1670 г. замак і в. Геранёны – на дзяржаўным утрыманні. У 1708 у замку з атрадам шведскага войска размяшчаўся польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі. Пасля Паўночнай вайны 1700-1721 гг. замак прыйшоў у заняпад.
У пачатку ХІХ ст. у Геранёнскім замку ўжо не жылі, у сярэдзіне стагоддзя значную частку руін разабралі на ўзвядзенне ў в. Ліпнішкі розных гаспадарчых будынкаў. Напалеон Орда замаляваў у сярэдзіне XIX ст. толькі руіны замка вышынёй да 1-га паверху.
Дадатковыя матэрыялы:
Бібліяграфія:
- Антонова, А. Золотое кольцо с жемчужинами: Ивьевский регион / Анна Антонова // Гродзенская праўда. — 2013. — №73. — 27 чэрвеня. — C. 7.
- Багільч, І. Іўеўскі раён / Ірына Багільч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3 / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. — С. 510—511.
- Васілючак, М.В. Іўе: гісторыка-эканамічны нарыс / М.В. Васілючак. — Мінск: Беларусь, 1990. — 126 с.
- Врублеўскі, В. Геранёны / Валянцін Врублеўскі // Гiсторыя школы i анамастыкi. — 2011. — C.185—203.
- Врублеўскі, В. Каханне еўрапейскага кшталту, ці Барбара і кароль / Валянцін Врублеўскі // Iве – Юрацiшкi. — Мінск. — 2010. — C. 50—56.
- Геранёны / Страчаная спадчына / Т.В. Габрусь, А.М. Кулагін, Ю.У. Чантурыя і інш.; уклад. Т.В. Габрусь. — Мінск: Полымя, 1998. — С. 17—19.
-
Гулидова, В. Геранены / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2016. — 11 чэрвеня — № 43. — С. 16.
- Гулідава, В. Геранёнскі замак на скрыжаванні стагоддзяў / В. Гулідава // Iўеўскi край. — 2015. — 16 снежня (№ 96). — C. 5.
- Гулідава, В. Гісторыя і сучаснасць Драўляных Геранён / В. Гулідава // Іўеўскі край. — 2019. — 2 ліпеня. — № 49. — С. 5—7.
- Дело чести – знать, помнить, сохранить! // Зорька. — 2022. — 25 ноября. — № 47. — С. 5.
- Іўеўскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — С. 375—378.
- Канюта, В. Край нацыянальнага шматаблічча : што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў / Вераніка Канюта // Звязда. — 2022. — 18 студзеня. — № 10. — С. 9. У артыкуле есць звесткі пра макет Геранёнскага замка з саломы.
- Коўкель, І. І. Замак у Геранёнах / І. І. Коўкель // З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю : матэрыялы наукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі / пад рэд. І. П. Крэня. — Гродна: ГрДУ, 1999. — С. 164—168.
- Рублеўская, Л. Геранёны : камяні, мальтыйскі крыж і два скандальныя каханні / Людміла Рублеўская // Звязда. — 2021. — 14 снежня. — № 241. — С. 10.
- Смалянічэнка, А. На прыкасцёльнай тэрыторыі – аднаўленне / А. Смалянічэнка // Іўеўскі край. — 2021. — 20 кастрычніка (№ 79). — С. 4.
- Смалянічэнка, А. Геранёны ў творах мастацкай літаратуры / Алена Смалянічэнка // Іўеўскі край. — 2023. — 4 лістапада. — № 85. — С. 12.
-
Смалянічэнка, А. У чым памыліўся аўтар? / Алена Смалянічэнка // Іўеўскі край. — 2023. — 6 снежня. — № 94. — С. 8. У 2023 годзе Юрый Татарынаў надрукаваў збор запісак “Беларуская даўніна”. Краязнаўца А.І. Смалянічэнка аналізуе, у чым памыліўся аўтар наконт Геранён.
- Ткачоў, М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII – XVIII стст. / М.А. Ткачоў; пад рэд. П. А. Раппапорта. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978. — С. 74—79.
- Ткачев, М.А. Замок в Геранёнах / М.А. Ткачев // Замки Беларуси. — Минск: Беларусь, 2002. — С. 144—148.
- Ткачоў, М.А. Геранёнскі замак / М.А. Ткачоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — С. 41—44.
- Ушкевіч, М. Каб турыстам было цікава: як у Геранёнах развіваюць гістарычную спадчыну / Маргарыта Ушкевіч // Звязда. — 2024. — 2 кастрычніка. — № 192. — С. 2.
- Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Гродненщины: Берестовицкий – Ивьевский районы / А.Т. Федорук; науч. ред. О.Н. Попко. — Минск, 2014. — 543 с.: ил.
-
Цвірка, У. Геранёны / Уладзімір Цвірка // Літаратура і мастацтва. — 2018. — 27 ліпеня — № 29. — С. 16.
- Шестопалов, А. А. Про один из многих (!) замков Беларуси / А. А. Шестопалов ; фото // Беларусь незнакомая и удивительная : записки недиванного эксперта. — Минск : Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021. — С. 65—70.
-
Юркевіч, З. Падарожжы “Гісторыёграфа” : працягваем шпацыр па Гродзеншчыне — па мясцінах, звязаных з героямі нашых публікацый / З. Юркевіч // Культура. —2024. — 2 кастрычніка. — № 40 — С. 14.
Ёсць звесткі пра Геранёнскі замак.