Пабудавана ў 1865 г. у цэнтры вёскі з дрэва ў выглядзе крыжа на сродкі, адпушчаныя з казны царскай уладай.
Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Вырашана 2-ярусным аб’ёмам: кубападобны асноўны пераходзіць у 8-гранны, накрыты пакатым шатровым бляшаным дахам з 8-гранным барабанам і макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі дабудаваны прамавугольныя прытвор з 1-яруснай пад 2-схільным дахам званіцай і апсідай. Гарызантальна ашаляваныя сцены раздзелены брусамі-сцяжкамі і адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах.
Апсіда вылучана 1-ярусным на 8 абразоў драўляным белым іканастасам з пазалотай. Сярод царкоўных рэчаў былі літургічныя прыборы, якія ахвяравала храму ў 1860 годзе расійская імператрыца Марыя Аляксандраўна.
Амаль да канца 18 стагоддзя ў Морына, як і ў іншых месцах Беларусі, дзейнічала ўніяцкая царква. Затым царква вярнулася ва ўлонне праваслаўя.
У 1965 г. храм быў зачынены і перададзены мясцоваму калгасу пад склад. Амаль уся царкоўная ўтвар была спалена. Мясцовыя жыхары паспелі схаваць толькі старажытны абраз Божай Маці, які быў вернуты ў храм толькі ў 1989 годзе, металічныя харугвы і крыж для пахавання. Таксама захаваўся адзін з царкоўных званоў (было 3).
У канцы 1980-х гадоў мясцовыя ўлады хацелі адкрыць у будынку царквы музей. Але, дзякуючы намаганням вернікаў, у 1988 г. храм быў вернуты праваслаўнай супольнасці.
У 2009 годзе на сродкі прыхажан быў набыты і ўстаноўлены новы купал з крыжам.
Дадатковыя матэрыялы:
История Храма Святой Живоначальной Троицы д. Морино Ивьевское благочиние : [брошюра]. — Режим доступа: https://ru.calameo.com/read/004566684f9947e8f1ccd.
Бібліяграфія:
- Багільч, І. Іўеўскі раён / Ірына Багільч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3 / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. — С. 510—511.
Гулидова, В. Без Троицы дом не строится… / В. Гулідова // Іўеўскі край. — 2015. — 23 верасня. — №72. — С. 1, 6.
Захарэвіч, І. Храм, які пабыў музеем / Іван Захарэвіч // Краязнаўчая газета. — 2020. — № 42. — С. 7.
Ивьевское Понеманье: Гродненская область // Туристическая мозаика Беларуси / А. И. Лакотко. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 640 с.: ил. — С. 394—396. — (Николаевская церковь, д. Морина).
Ігліцкі, А. Неба раз’яснілася, і сонца зноў асвяціла дарогу да святыні / А. Ігліцкі // Іўеўскі край. — 2015. — 10 студзеня. — № 2. — С. 10—11.
- История Храма Святой Живоначальной Троицы д. Морино Ивьевское благочиние : [брошюра] / Ивьевская детская библиотека-филиал ГУК “Ивьевская районная библиотека”; [С.А. Мирончик, Т.А. Грикень и др.]. — Ивье, 2016. — 44 с.: ил.
Культавае дойлідства. Касцёлы і цэрквы: Свята-Троіцкая царква ў в. Морына // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. — С. 382.
Моринская Троицкая церковь // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2 / редк.: В. В. Андриевич. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. — 500 с.: іл. — С. 100.
Талкачоў, П. П. Помнікі гісторыі і культуры на Іўеўшчыне і іх ахова // З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі / пад рэд. І. П. Крэнь. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 256 с.: іл. — С. 245—252.
Царква ў гонар Святой Троіцы // Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін, маст. З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 656 с.: іл. — С. 283.