Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Іўеўская мячэць

Мячэць у Іўі стала сапраўдным сімвалам непахіснай веры мясцовых татараў.

Захаваліся некаторыя звесткі аб першапачатковай колькасці іўеўскіх татараў. У 1561 годзе тут адзначаны чатыры татарскія сем’і, у 1598 годзе — 14 сем’яў, галоўным чынам у прадмесці Мураўшчызна. Займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, валодалі палямі і агародамі. У 1795 годзе татараў налічвалася 141 чалавек, у 1851-м – 510, у 1885-м – 867. Гэта была адна з самых значных татарскіх абшчын на тэрыторыі Беларусі. Тым не менш ў Іўі доўгі час не было мячэці.

Мячэць была пабудавана толькі ў 1882 годзе пры дапамозе тагачаснай уладальніцы мястэчка Эльвіры Замойскай. Графіня Замойская ахвяравала татарам лес для будаўніцтва мячэці, каб адзначыць іх заслугі, як выдатных гарбароў.

Праект склаў мясцовы шляхціц Мечыслаў Страбейка. Мячэць шчасна перажыла Першую сусветную і Вялікую Айчынную вайну, была адзінай дзеючай у Беларусі у савецкі час. За ўвесь час існавання яна ніколі не была разбурана, нават у гадзіны ліхалеццяў. Так, засталася яна некранутай пажарам у чэрвені 1935 года, у выніку якога было спалена некалькі хат і гумнаў вакол мячэці. 7 ліпеня 1944 года, калі савецкія войскі вызвалялі Іўе ад нямецка-фашысцкай акупацыі, з-за недалёту 45-міліметровай гарматы застаўся незакранутым мінарэт мячэці.

Мячэць у Іўі, малюнак ХІХ ст.

Мячэць была ўзведзена са значнымі адхіленнямі ад праекта. На малюнку, зробленым у XIX стагоддзі з натуры, адсутнічае шалёўка, сцены сцягнуты лісіцамі, з боку ўваходу – прыруб з двухсхільнай страхой, за якім прыбудова да сцяны, на палову вышыні галерэі. Іншы малюнак вокнаў, замест бляхі – гонта. Замест “узорнай” архітэктуры – традыцыйныя прыёмы народнага цяслярства. Мячэць абнесена жэрдкавай агароджай.

Мабыць, некаторы час мячэць стаяла без мінарэта, бо, па паведамленні С.Крычынскага, мінарэт і галерэя былі пабудаваны на грошы эмігрыраваўшых у Амерыку татар (пасля 1922 года).

Мячэць час ад часу рамантуюць. Падчас аднаго з рамонтаў (у 1974 годзе) гонта была заменена бляхай, галерэя цалкам зашыта, сцены атынкаваны, пашыраны прыруб.

Унутраная прастора мячэці падзелена на 2 часткі: мужчынскую і жаночую.

Міхраб (зрубная ніша ці алтар у сцяне, звернутай да Меккі) аздоблены разьбянымі ліштвамі. У сярэдзіне міхраба – акенца з ліштвамі, над ім у рамках змешчаны тэксты з сур Карана. На падлозе – шырокі дыван з сукна, на ім – яшчэ адзін невялікі дыван, а зверху – трэці з каляровай выявай мячэці Сулеймана ў Стамбуле. У час набажэнства на ім тварам да нішы сядзіць мула. Злева ад міхраба замацавана на сцяне палічка для Карана, занатаваная зялёным палатном. Вакол міхраба размешчаны мугіры з элементамі ісламскай сімволікі. Справа ад міхраба знаходзіцца мумібір –  ўзвышэнне з чатырма прыступкамі, засланымі суконнай дарожкай. На кожнай з іх мула павучае намазу: чытае адпаведную малітву, і наперадзе балдахіна на разьбяных слупах чытае словы з Карана. На задняй сцяне знаходзіцца мугір ў раме – малюнак арабскіх сімвалаў. Ніжэй – дыван з выявай мячэці Касім-Бел у Каіры. Справа на сцяне таксама размешчаны розныя мугіры. На сумежнай сцяне у раме змешчаны вышытыя на залатой тканіне срэбнай ніццю куфічныя прэмёны ў серабрыста-залатой вокладцы.

Каля ўвахода на сцяне вісіць дыван з выявай мячэці з двума купаламі і трыма мінарэтамі. Побач – спадчынны акт Шабановіча Бякіра Якаўлевіча, які на карысць мячэці падараваў лугавыя ўгоддзі. Тут, ў мужчынскай палавіне, змешчана і мемарыяльная мармуровая дошка ў гонар Эльвіры Замойскай, на сродкі якой была пабудавана мячэць.

Жаночая палавіна значна меншая па памерах за мужчынскую. У сцяне, што падзяляе абедзве часткі мячэці, зроблена шырокае акно, каб жанчыны маглі чуць, што гаворыць мула і далучацца да набажэнства, якое праходзіць у мужчынскай частцы.

У жаночай частцы мячэці, злева ад увахода, зроблены дзверы, якія вядуць у мужчынскую палавіну.

На сценах у рамах пад шклом – тэксты з сур Карана, вышытыя парчовай ніццю з каляровымі абкладкамі. Таксама ёсць мугіры з атрыбутамі і сцягамі ісламу, дыван з выявай мячэці Касім-Бел. У памяшканні для жанчын зроблена слупавая галерэя.

Над дзвярамі ў мячэці размяшчаюцца ў рамцы пад шклом словы на арабскай мове: “Няма бога, акрамя Алаха, і Мухамед – прарок яго”.

Іўеўская мячэць шырока вядома не толькі сярод мусульман Беларусі, але і далёка за яе межамі. Яе наведвалі прадстаўнікі ісламу з іншых краін. У якасці падарунка яны пакінулі некалькі ваўняных дываноў з выявамі мячэцяў. Прыязджаў сюды ў 1986 годзе і муфцій мусульманскага праўлення еўрапейскай часткі СССР і Сібіры Талгад-Гудж-Эддзін. Ён падараваў мячэці  адно з апошніх выданняў Карана.

      

 Бібліяграфія:

  1. Александровіч, Р. Іўе – сталіца беларускіх татараў / Р. Александровіч // Краязнаўчая газета. — 2016. — № 17. — С. 6.

  2. Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 229.

  3. Богданович, М. Добрые дела объединяют людей / М. Богданович // Iўеўскi край. — 2014. — 17 мая. — C. 6. 

  4. Грыбаў, М. Мячэць у Іўі / М. Грыбаў // Іўеўскі край. — 2002. — 25 мая. — С. 3

  5. Гулидова, В. Ивьевские татары / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2016. — 27 лютага. — № 15. — С. 4—5.

  6. Гулидова, В. Это наша с тобою земля: праект газеты “Іўеўскі край – “Ивьевщина туристическая” / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2017. — 25 лістапада. — № 90. — С. 5.

  7. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэд. кал. С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 198.
  8. Ивье: юный город с древней историей: туризм без чемодана // Гродзенская праўда. — 2017. — 31 мая. — № 43. — С. 8—9.

  9. Ивьевская мечеть, памятник деревянного зодчества в г.п. Ивье // Туристическая энциклопедия Беларуси / редкол.: Г.П.Пашков и др.; под общ. ред. И.И.Пирожника. — Минск: Белорусская Энциклопедия, 2007. — С. 225—227.

  10. Ивьевская мечеть // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1 / ред. кол.: В. В. Андриевич (гл. ред). — Минск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — С. 371.

  11. Ивьевская мечеть / редкол. ; Г.П. Пашков и др. ; под общ. ред. И.И. Пирожника ; фото // Туристские регионы Беларуси. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — С. 305—306.
  12. Ивьевское Понеманье: Гродненская область // Туристическая мозаика Беларуси / А. И. Локотко. — Минск: Беларуская навука, 2011. — 640 с.: ил. — С. 396.

  13. Іўе: гісторыя, падзеі, людзі. — Гродна: Гродзенская друкарня, 2012. — 48 с.

  14. Іўе – сталіца беларускіх татараў // Краязнаўчая газета. — 2016. — № 16 (красавік). — С. 5.

  15. Іўеўскія татары: гістарычны лёс народа і культуры / пад рэд. А. К. Гацэвіча // Іўеўская зямля — сузор’е народаў, рэлігій і культур : матэрыялы рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Іўе, 15 чэрвеня 2012). — Гродна: ЮрСа Прынт, 2013. — С. 18—22.

  16. Ліхадзедаў, У. А. Іўе. Татарская мячэць. 1916 / У. А. Ліхадзедаў // 17 верасня. Дзень народнага адзінства. — Мінск : Звязда, 2021. — С. 265.

  17. Ліхадзедаў, У. Гродзеншчына / Уладзімір Ліхадзедаў ; [аўтар прадмовы У. В. Краўцоў ; рэдкалегія : І. В. Петрышэнка і інш.] ; фота // Шматнацыянальная Беларусь. Дакрануцца душой, адчуць сэрцам [Ізаматэрыял] = Многонациональная Беларусь. Прикоснуться душой, почувствовать сердцем = Multinational Belarus. Touch the soul, feel the heart. — Мінск : Альфа-кніга, 2020. — С. 206—207.
  18. Локотко, А. Мечети Беларуси / А.Локотко // Беларусь і цюрска-ісламскі свет: з нагоды 615-годдзя ўзнікнення татарска-мусульманскай супольні на землях ВКЛ. — Мінск: Беларуская навука. — 2015. — С. 86—101.

  19. Мечеть / М.Н. Исаченко ; сост. О.С. Нагорнева ; ред. В.В. Кравцов ; фото // Гродненщина на пути созидания и развития = Grodno region on the way of creation and development : фотоальбом . – Мн. : Белстан, 2016. — С. 136.
  20. Михайлова, И. Побывав здесь однажды, хочется возвращаться вновь / Ирина Михайлова // Іўеўскі край. — 2021. — 17 ліпеня (№ 52). — С. 5.
  21. Мытько, О. Мечети: от Некрашунской до Минской Соборной / Оксана Мытько // Беларуская думка. – 2017. — № 12. — С. 30—36.
  22. Мячэць у Іўі // Лакотка, А.І. Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — С. 56—60.

  23. Мячэць у Іўі // Памяць: гістарычны дакумент хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: Белта, 2012. — С. 383—386.

  24. Помнікі дойлідства татар-мусульман у архітэктурнай спадчыне Беларусі / А. І. Лакотка // З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі. — Гродна: Гр ДУ, 1999. — 256 с.

  25. Рафаловіч, А. Культ-пра-Свет. Татарская слабада ў Іўі / Аляксандр Рафаловіч // Бярозка. — 2017 — № 2. — С. 25—27.
  26. Татары // Іве — Юрацішкі. — Мінск: А. М. Вараксін, 2010. — С. 46—48.

  27. Татары на Беларусі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск : Белта, 2012. — С. 46—48.

  28. Федотова, Ю. Полумесяц над Ивьем : уроки в мире и согласии от неофициальной столицы белорусских татар / Юлия Федотова // Беларускі час. — 2024. — 7 июня. — № 23. — С. 20.
  29. Холяво, И. Топ—12 достопримечательностей города Ивье / И. Холяво // Іўеўскі край. – 2020. — 26 верасня. — № 74. — С. 12.
  30. Шумская, И. Мечеть в Ивье / Ирина Шумская ; фото // Шумская, И. Шедевры нашей старины / Ирина Шумская ; под общей ред. А.Е. Тараса. — Минск, 2014. — С. 199—200.
  31. Шымко, А. Мір і згода — назаўжды: Іўе шматканфесіянальнае / А. Шымко // Іўеўскі край. — 2017. — 1 ліпеня. — № 40. — С. 3.

Іўеўская мячэць

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна