Першапачатковыя звесткі пра Трабскі касцёл датуюцца яшчэ 1410 годам. Княгіня Марына (Марыянна) Трабская ўпамінаецца як заснавальніца і фундатарка касцёла ў Трабах у 1410 годзе. Звестак пра будынак касцёла не захавалася. Узгадваецца толькі, што касцёл быў пабудаваны ў межах замка.
Менавіта Альбрэхтам Гаштольдам быў у 1534 годзе пабудаваны новы Трабскі рымска-каталіцкі касцёл, як сведчаць аб тым старажытныя візітыўныя акты.
Новы Трабскі рымска-каталіцкі касцёл, як сведчаць старажытныя акты, быў пабудаваны з дрэва ў 1534 годзе па загаду віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда (унука княгіні Марыны Трабскай). У гістарычных дакументах няма звестак аб тым, як і калі быў знішчаны замак у Трабах, а разам з ім і касцёл. Можна выказаць здагадку, што паколькі ўсе збудаванні былі драўляныя, то яны маглі згарэць у час Паўночнай вайны. Ваколіцы Трабаў захоўваюць памяць аб тых часінах. На паўночным усходзе ад Трабаў, на палогім спуску правага берага ракі Клявы ёсць курганы, якія так і называюцца “шведскія”.
Менавіта з фундацыі Антонія Радзімінскага Францкевіча, які быў старастам у Трабах, у 1786 годзе быў пабудаваны новы драўляны касцёл. 17 чэрвеня Апостальскім Епіскапам дэканам Віленскім і кавалерам Томашам Зянкевічам кансэкраваны ў імя нараджэння Божай Маці. Касцёл быў узведзены на каменным фундаменце з драўлянага сасновага матэрыялу. Акрамя плябаніі і званіцы, візітыўныя акты фіксуюць таксама наяўнасць пры касцёле шпіталя і прытулку для бедных.
На месцы драўлянага храма ў 1900–1905 гадах быў узведзены касцёл з цэглы намаганнямі тагачаснага трабскага святара Паўла Сухоцкага. Усе будаўнічыя матэрыялы для касцёла былі закуплены ў лепшых тарговых дамах Вільні, Рыгі, Варшавы. Сцены новага будынка ўзводзіліся абапал сцен старога драўлянага касцёла. І ўсе пяць год, пакуль будаваўся новы будынак, у старым касцёле адпраўляліся набажэнствы, маліліся вернікі. У будаўніцтве храма прымалі ўдзел як парафіяне, якіх у 1905 годзе налічвалася пяць тысяч, так і запрошаныя майстры.
Сцены новага будынка ўзводзіліся абапал сцен старога драўлянага касцёла. І ўсе пяць год, пакуль будаваўся новы будынак, у старым касцёле адпраўляліся набажэнствы, маліліся вернікі. У будаўніцтве храма прымалі ўдзел як парафіяне, якіх у 1905 годзе налічвалася пяць тысяч, так і запрошаныя майстры.
Касцёл знаходзіцца ў паўднёвай частцы аграгарадка. Помнік архітэктуры неаготыкі. Дзвюхвежавы прамавугольны ў плане храм з 5-граннай апсідай і невялікім трансептам. Асноўны аб’ём накрыты 2-схільным дахам з сігнатуркай над прэсбітэрыем, трох’ярусныя вежы – высокімі шатрамі. Крылы трансепта прылягаюць адначасова да асноўнага аб’ёму і апсіды, накрыты 2-схільнымі дахамі і з трох бакоў завершаны 2-граннымі шчытамі. Сцены рытмічна раздзелены стральчатымі аконнымі праёмамі з гатычнымі пераплётамі і контрфорсамі ў прасценках. У дэкаратыўнай апрацоўцы выкарыстаны аркатурныя і шырынкавыя фрызы, пінаклі.
Высокія і шырокія міжнефавыя аркады на выцягнутых у вышыню слупах падзяляюць унутраную прастору храма на тры нефы, і гэта планіровачная структура вызначыла сіметрычна-восевую трохчастковую кампазіцыю галоўнага фасада. Цэнтральны неф перакрыты стральчатым скляпеннем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі.
У касцёле знаходзяцца абразы пачатку 19 ст. “Маці Божая Вастрабрамская”, “Маці Божая з дзіцем”.
Бібліяграфія:
- Багільч, І. Іўеўскі раён / Ірына Багільч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3 / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. — С. 510—511.
- Бутурля, И. Земля моя, душою мы с тобой смогли сродниться… / Ирина Бутурля // Іўеўскі край. — 2024. — 30 кастрычніка. — № 83. — С. 1, 4—6. Об агрогородке Трабы, костёле Рождества Девы Марии в Трабах.
-
Врублеўскі, В. Гісторыя касцёла ў Трабах / Валянцін Врублеўскі // Iве – Юрацiшкi. — Мінск: А. М. Вараксін. — 2010. — C. 97—99.
-
Гулидова, В. Вера познается не в мгновение… / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2005. — 23 ліпеня.
-
Захарэвіч, І. Хрысціянскія святыні ў Трабах : касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі / Іван Захарэвіч // Краязнаўчая газета. — 2020. — № 25. — С. 6.
- Ивьевское Понеманье // Туристическая мозаика Беларуси / А. И. Локотко [и др] ; науч. ред . А. И. Локотко. — Минск : Беларус. навука, 2011. — С. 394—399.
-
Касцёл Раства Багародзіцы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэд. кал. С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 205.
-
Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцылапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — С. 151.
-
Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 352.
-
Лиходедов, В. А. Путешествие во времени / В. А. Лиходедов. — Минск : Звязда, 2013. — С. 82—87.
- Лиходедов, В. Посмотреть и вам пора бы, как прекрасны эти Трабы / Константин Лиходедов // Беларусь сегодня. — 2023. — 14 января. — № 8. — С. 21.
-
Махнач, Р. Касцёл у Трабах: на скрыжаванні гісторыі / Р. Махнач // Iўеўскi край. — 2016. — 2 ліпеня (№ 49). — C. 14.
-
Пракопчык, І. Веліч даўніх вёсак: гісторыя Іўеўшчыны / І. Пракопчык // Іўеўскі край. — 2015. — 17 кастрычніка. — № 79. — С. 6—7.
-
Рэспублика Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 307—309.
-
Трабскі касцёл // Архітэктура Беларусі: энцылапедычны даведнік. — Мінск: БелЭн, 1993. — С. 468.
-
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 6. Кн. 1 / Беларуская Энцыклапедыя ; рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 517.