Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Касцёл святога Уладзіслава аг. Суботнікі

Праект касцёла у Суботніках (1897 г.)

Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка, у акружэнні бутавай агароджы з брамай. Пабудаваны ў 1904–1907 гг. з чырвонай цэглы па фундацыі графа У. Умястоўскага. Часткова пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 г. адноўлены.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане асноўны аб’ём накрыты 2-схільным дахам з вытанчанай сігнатуркай над прэсбітэрыем, 5-гранная апсіда – вальмавым, сіметрычныя сакрысціі – 2-схільнымі дахамі. Масіўная 3-ярусная вежа на фасадзе завершана высокім гранёным шатром. Сцены рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках. Па баках вежы – невялікія гранёныя аб’ёмы лесвічных клетак. 

Унутраная прастора храма падзелена аркадамі на магутных слупах на 3 нефы, перакрытыя стральчатымі скляпеннямі на распалубках і падпружных арках, апсіда перакрыта стральчатай конхай і адкрыта шырокім стральчатым арачным прасветам. Над нартэксам на трохпралётнай стральчатай аркадзе размешчана антрэсоль хораў з гатычнай балюстрадай. Драўляныя цэнтральны і бакавыя алтары, навешаны на правы пілон прэсбітэрыя амбон, арган вырашаны ў стылі неаготыкі. Панэльна-арнаментальны роспіс выкананы ў стылі неаракако. Уздоўж сцен размешчаны пано на сюжэты Крыжовага шляху.  

У інтэр’еры шмат мемарыяльных дошак у гонар прадстаўнікоў рода Умястоўскіх. Пад касцёлам размешчана вялізная скляпеністая крыпта, падпружныя аркі якой пакрыты мазаічнымі пано; у склепе знаходзяцца труны роду Уладзіслава Умястоўскага – фундатара касцёла.

  

Дадатковыя матэрыялы:

Гісторыя касцёла Святога Уладзіслава : віртуальная выстава-дас’е. — Рэжым доступу : https://ru.calameo.com/read/00603976978c9dbad9042

Бібліяграфія:  

  1. Багільч, І. Іўеўскі раён / Ірына Багільч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3 / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. — С. 510—511.
  2. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 7 / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1998. — С. 366—368.

  3. Врублеўскі, В. Касцёл у Суботніках : старонкі гісторыі / Валянцін Врублеўскі // Іўеўскі край. — 2002. — 30 марта. — С. 3.

  4. Гісторыя мястэчка Суботнікі // Памяць : гіст. – дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: Белта, 2002. — С. 69—70.

  5. Гулидова, В. Субботники : проект газеты “Іўеўскі край” “Это наша с тобою земля” / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2016. — 6 жніўня. — № 59. — С. 16.

  6. Ёрш, Ю. Вандроўка па Прынёманскім краі : падарожжа па вёске Суботнікі / Юлія Ёрш // Принёманские вести. — 2015. — 12 ноября. — № 45. — С. 16.

  7. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэд. кал. С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 204.

  8. Каталіцкія храмы Іўеўшчыны: [брашура] / складальнік І.Т. Траццякевіч. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2012. — 18 с.: іл.

  9. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 348.

  10. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцылапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — С. 149.

  11. Мінкевіч, Л. Новая готыка : бліжэй да неба / Людміла Мінкевіч // Народная газета. — 2011. — 26 лютага. — С. 15.

  12. Нехвядовіч, К. Мае Суботнікі / К. Нехвядовіч. — Познань: Gawia. — 2004. — 75 с.

  13. Суботніцкі касцёл святога Уладзіслава // Архітэктура Беларусі : энцылапедычны даведнік. — Мінск: БелЭн, 1993. — С. 463.

  14. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3. / Беларуская Энцыклапедыя ; Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 510—511.

  15. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 6. / Беларуская Энцыклапедыя ; рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 438.

Касцёл святога Уладзіслава аг. Суботнікі

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна