Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Касцёл святых Сымона і Тадэвуша аг. Лаздуны I

Пабудаваны ў 1904  1910 гг. у цэнтры вёскі з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма 1772 г., фундаванага ўладальнікам маёнтка Занковічам. Акаймаваны мураванай агароджай з 3-арачнай брамай у стылі мадэрн.

Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Трохнефавая 2-вежавая базіліка з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Трох’ярусныя 4-гранныя вежы завершаны высокімі шатрамі і кампазіцыйна аб’яднаны 2-схільным шчыпцом.

Высокі 2-схільны дах над апсідай завершаны партатыўнай шатровай сігнатуркай. Уваходныя праёмы і скразныя прасветы вежаў арачнай формы. Аб’ёмы храма і ярусы вежаў апяразаны аркатурнымі фрызамі. Уваход аформлены парталам з 2-гранным вімпергам, над якім арачнае акно-трыфорыум.

Архітэктурны дэкор (пілястры, круглыя разеткі, ліштвы арачных вокнаў, лапаткі, фрызы) выкананы высакаякаснай цаглянай муроўкай. Каларыстычны эфект архітэктуры дасягаецца маляўнічым спалучэннем паліхромнай бутавай муроўкі сцен і чырвонацагляных элементаў дэкору.

Унутраная прастора храма размежавана на нефы магутнай аркадай на 4-гранных пілонах, перакрыта крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, апсіда  самнутай сферычнай конхай. Элементы перакрыццяў дэкарыраваны арнаментальна-арабескавым роспісам, міжнефавыя пілоны  прамавугольнымі стукавымі панэлямі пад блакітны мармур. Апсіда і бакавыя нефы завершаны драўлянымі алтарамі ў стылі неаготыкі. На правы пілон прэс-бітэрыя навешаны драўляны амбон, над нартэксам на 3-пралётнай аркадзе антрэсоль хораў з арганам. На міжнефавых пілонах і бакавых сценах навешаны тэракотавыя пано-стацыі. Мастацкую каштоўнасць уяўляе абраз 1-й палавіны 19 ст. «Тройца Новазапаветная».

             

Бібліяграфія:

  1. Багільч, І. Іўеўскі раён / Ірына Багільч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3 / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. — С. 510—511.
  2. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 7 / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1998. — С. 366—368.

  3. Ветрава, Л. Дарога да неба: Лаздунскаму касцёлу  100 гадоў / Л.Ветрава // Iўеўскi край. — 2010. — 30 кастрычніка. — C. 9. 
  4. Врублеўскі, В. Лаздуны: з гісторыі Іўеўшчыны / В. Врублеўскі // Іўеўскі край. — 1998. — 18 лютага. — С. 3.

  5. Врублеўскі, В. Лаздуны: з гісторыі паселішчаў Іўеўшчыны / В. Врублеўскі // Іўеўскі край. — 2007. — 13 студзеня. — С. 3.

  6. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Городзенская вобласць / ААН БССР, ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 202.
  7. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 190—191.

  8. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцылапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — С. 85—86.

  9. Пракопчык, І. Веліч даўніх вёсак: гісторыя Іўеўшчыны / І. Пракопчык // Іўеўскі край. — 2015. — 17 кастрычніка. — № 79. — С. 6—7.
  10. Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 307—309.

  11. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 3. / Беларуская Энцыклапедыя; Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 510—511. 

Касцёл святых Сымона і Тадэвуша аг. Лаздуны I

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна