Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Іўеўскі музей нацыянальных культур

Для таго, каб лепш пазнаёміцца ​​з гісторыяй і культурай Іўеўскага краю, абавязкова варта наведаць музей нацыянальных культур.

Музей заснаваны 29 чэрвеня 2009 года. Для наведвання адкрыты 3 ліпеня 2009 года. Яго мэта  развіццё і захаванне традыцыйных нацыянальных культур беларусаў, палякаў, татараў і яўрэяў, якія на працягу стагоддзяў з’яўляліся асноўным насельніцтвам краю.

Пастаянная экспазіцыя “Пад адзіным небам праз стагоддзі” дэманструе асаблівасці гісторыі нашага горада і раёна, культурнай разнастайнасці рэгіёну.

Экспазіцыя ўключае ў сябе чатыры раздзелы: “З гісторыі карэннага насельніцтва Іўеўшчыны”, “Беларускія татары”, “Беларускія яўрэі”, “Другая сусветная вайна”. Самай вялікай папулярнасцю карыстаецца выстава “Беларускія татары”, якая распавядае пра гісторыю з’яўлення татараў на беларускіх землях, пра іх рэлігію, святыя кнігі, прадметы культу, легендарную мячэць, якая не спыняла сваю дзейнасць з 1884 года, а таксама пра побыт татараў, іх святы і грамадскую дзейнасць. Карыстаецца папулярнасцю і выстаўка “Беларускія яўрэі”, асабліва калі сумясціць яе наведванне з экскурсіяй па горадзе, унікальная архітэктура якога дапаможа аднавіць ва ўяўленні яўрэйскі квартал. У музеі можна бліжэй пазнаёміцца ​​з культурай яўрэйскага народа, убачыць святыя кнігі “Талмуд”, “Тора”, даведацца больш пра традыцыі і нацыянальныя святы.

У цяперашні час музейны збор налічвае 28 калекцый, якія складаюцца з 5283 музейных прадметаў.

У музеі працуе лялечны тэатр “Батлейка”. Распрацаваны турыстычныя маршруты “Іўе – шматканфесіянальнае” і “Залатое кальцо Іўеўшчыны”, падчас якіх экскурсанты знаёмяцца з гісторыяй і помнікамі архітэктуры горада Іўе і Іўеўскага раёна.

Пабачыць унікальныя экспанаты і пачуць цікавыя гісторыі ў Іўеўскі музей нацыянальных культур прыязджаюць не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі. Шмат гасцей з Ізраіля, Расіі, Германіі, Польшчы, краін Балтыі, былі экскурсанты з Кітая, Францыі, Канады, Аўстрыі, Аўстраліі, Фінляндыі.  

Сайт УК “Іўеўскі музей нацыянальных культур”http://ivye-museum.by/
e-mail: info@ivye-museum.by
Адрас: 231337 Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Іўе, вул. 17 Верасня, д 9.


Бібліяграфія: 

  • Бибикова, А. Смешение стилей, эпох, культур : единственный в республике музей национальных культур работает в Ивье / Алла Бибикова, Екатерина Веселуха // Гродзенская праўда. —  2017. — 31 мая (№ 43). — С. 9.
  • Бутурля, И. Здесь бьет крылом история сама…  / Ирина Бутурля ; фото // Іўеўскі край. —  2022. — 14 верас. — С. 1.
  • Гнилозуб, В. Три зала о разных народах : в Ивье открылся первый в Беларуси Музей национальных культур / В.Гнилозуб // Белорусская нива. —  2009. — 8 июля (№123). — С. 4. 
  • Гулидова, В. Ах, как хочется вернуться, ах, как хочется ворваться в городок… : в музее национальных культур / В. Гулидова // Iўеўскi край. —  2015. — 31 кастрычніка (№ 83). — C. 16.
  • Гулидова, В. Белорусские татары: сквозь столетия в будущее : в музее национальных культур / Вера Гулидова // Iўеўскi край. —  2010. — 4 верасня. — C. 12.
  • Гулидова, В. Блеск пустынного камня стал ярче… / В. Гулидова ; фото авт. // Іўеўскі край. —  2019. — 10 жніўня. — № 60. — С. 6. О церемонии Бат-Мицва для внучки Тамары Кощер, уроженки Ивья, гражданки Израиля, в Ивьевском музее национальных культур.
  • Гулідава, В. Не ў Рым дарогі ўсіх людзей вядуць, вядуць яны іх… у Іўе : Іўеўскі музей нацыянальных культур / В. Гулідава // Iўеўскi край. —  2015. — 20 чэрвеня. — № 46. — C. 6.
  • Гулидова, В. Экспозиция под звездой Давида / В. Гулидова ; фото // Іўеўскі край. —  2019. — 4 снеж. — С. 3. 

      Об открытии экспозиционного зала “Белорусские евреи” в Ивьевском музее национальных культур.

  • Добрыдень, И. Между Западом и Востоком : [3 июля 2009 года в Ивье был открыт единственный в Беларуси музей национальных культур] / Инна Добрыдень // Рэспублiка. —  2011. — 15 лістапада (№218). — С. 5.
  • Ивьевский музей национальных культур / М.Н. Исаченко ; сост. О.С. Нагорнева ; ред. В.В. Кравцов ; фото // Гродненщина на пути созидания и развития = Grodno region on the way of creation and development : фотоальбом. —  Мн. : Белстан, 2016. — С. 132. 
  • Ивьевский музей национальных культур / редакционный совет : В.В. Андриевич (главный редактор) и др. ; перевод на английский язык : А.В. Титова, Ю.В. Баженов ; фото: А.П. Дрибас, С.М. Слепцов ; фото // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом. —  Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2018. — С. 266—267.
  • Ивьевский музей национальных культур / редкол. : В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.] // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродзенская область. В 2 кн. Кн. 1. —  Минск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — С. 373.
  • Канюта, В. Край нацыянальнага шматаблічча / Вераніка Канюта // Звязда. — 2022 — 18 студзеня. — № 10. — С. 9.

      Што вылучае Іўе сярод іншых беларускіх гарадоў і якая трагедыя дагэтуль у памяці яго жыхароў.

  • Каяч, А. Беларускі Іерусалім / Алена Каяч ; фота // Беларускі час. — 2022. — 21 студзеня. — № 3 — С. 19.
  • Михайлова, И. Побывав здесь однажды, хочется возвращаться вновь / Ирина Михайлова // Іўеўскі край. — 2021. — 17 ліпеня (№ 52). — С. 5.
  • Холяво, И. Іўеўскі музей нацыянальных культур. Приходите в музей! Его двери открыты… / И. Холяво // Іўеўскі край. —  2019. — 4 мая. — № 33. — С. 20.
  • Юзефова, Я. Человек – каждый из людей : [в Ивье находится единственный в Беларуси памятник толерантности – музей национальных культур] / Ядвига Юзефова // Рэспублiка. —  2014. — 30 января (№ 18). — С. 24.

Дадатковыя матэрыялы:  

Іўеўскі музей нацыянальных культур

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна