Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2019 год

СТУДЗЕНЬ

65 гадоў з часу ўваходу Іўеўскага раёна (8 студзеня 1954 г.) ў склад Гродзенскай вобласці.

125 гадоў з дня нараджэння Пятра Якаўлевіча Юргялевіча (14 студзеня 1894 г., в.Трабы Іўеўскага раёна – 1973 г.), вядомага мовазнаўца Беларусі, дацэнта Магілёўскага педінстытута. Даследаваў сучасную беларускую мову, дыялекты, народныя гаворкі і іх асаблівасці, гісторыю беларускай мовы. Выдаў “Нарысы  беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі”.

70 гадоў з часу стварэння (1949 г.) ў Іўі трох калгасаў: “30 год БССР” (у Мураўшчызне), “Перамога” (у Закасцельцах) і імя Чкалава (вуліца 1 Мая).

100 гадоў (1919 г.) з часу вызвалення Іўеўскай зямлі ад кайзераўскіх войскаў.

ЛЮТЫ

135 гадоў (1884 г.) з часу пабудовы ў Іўі драўлянай мячэці – цудоўнага архітэктурнага помніка.

80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Зыгмундавіча Данілецкага (нар. 25 студзеня 1939 г. у в. Маслюкоўцы Іўеўскага раёна), работніка сельскай гаспадаркі, механізатара, Героя Сацыялістычнай Працы (Казахстан, 1979). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Сцяга.

70 гадоў з часу стварэння калгасаў “Радзіма”, “Авангард” і “Новае жыццё” ў Эйгердах, Ліпнішках і Суботніках.

САКАВІК

75 гадоў (1944 г.) з часу стварэння фашысцкімі акупантамі канцэнтрацыйнага лагеру ў Юрацішках, адной з першых ахвяраў якога стала партызанская разведчыца Ганна Кумідор (Суворава).

95 гадоў з дня нараджэння (11 сакавіка 1924 г., в. Шаркуці Іўеўскага раёна) Станіслава Грынюка, доктара медыцынскіх навук, прафесара. Жыў у Польшчы.

60 гадоў з дня нараджэння Казіміра Францавіча Зноскі (1 сакавіка 1959 г., в. Трабы Іўеўскага раёна), беларускага фізіка, педагога, кандыдата тэхнічных навук, дацэнта УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

75 гадоў назад (23 сакавіка 1944 г.) ў вёсцы Лугамавічы адбылася крывавая і шматпакутная бітва партызанаў з буйным гітлераўскім гарнізонам.

КРАСАВІК

675 гадоў (1444 г.) з часу першага верагоднага ўпамінання ў гістарычных крыніцах пасялення Іўе.

120 гадоў з дня нараджэння Клінцэвіча Сямёна Аляксандравіча (1899, в. Трабы Іўеўскага раёна – 1937), беларускага дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

110 гадоў з дня нараджэння Чарняўскага Георгія Іванавіча (3 красавіка 1909 г., г.п.Іўе – 1985), беларускага мастака (інтэр’еры, прыкладная графіка), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.

75 гадоў (08 красавіка 1944 г.) з дня смерці Ідэльфонса Бобіча (Пятра Простага), святара Іўеўскага касцёла, тэолага, беларускага пісьменніка.

50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Пятровіча Стрэнкоўскага (23 красавіка 1969 г., г.п.Юрацішкі Іўеўскага раёна), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.

МАЙ

75 гадоў назад (з 17 мая 1944 г.) нямецкія захопнікі пачалі масавыя карныя аперацыі супраць мірнага насельніцтва і партызан Налібоцкай пушчы.

95 гадоў з дня нараджэння Леаніда Давыдавіча Побаля (28 мая 1924 г., в.Мікалаева Іўеўскага раёна – 28 студзеня 2004, Минск), доктара гістарычных навук, прафесара, Члена Міжнароднага саюза славянскай археалогіі, Польскага археалагічнага таварыства.

ЧЭРВЕНЬ

75 гадоў назад (1944 г.) адбылася атака партызанаў брыгады “Няўлоўныя” на станцыю Юрацішкі са значнымі ахвярамі.

430 гадоў (1589 г.) з часу выдання у Лоску (недалёка ад Багданава) кнігі саратніка і аднадумца Сымона Буднага Яна Ліцынія Намыслоўскага “Сентэнцыі, неабходныя ў жыцці” для вучняў Іўеўскай арыянскай школы. Гэта быў першы вучэбны падручнік у гісторыі Беларусі.

ЛІПЕНЬ

75 гадоў (7-8.07.1944 г.) з дня вызвалення Іўеўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

125 гадоў з дня нараджэння Антона Антонавіча Уса (1894, в. Мішуковічы Іўеўскага раёна – 1980), беларускага і рускага грамадскага дзеяча, мастацтвазнаўца, літаратуразнаўца, педагога, прафесара.

70 гадоў з дня нараджэння Рамана Баляслававіча Івуця (17 ліпеня 1949 г., в. Сцігане Іўеўскага раёна), беларускага эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.


75 гадоў
 назад (8 ліпеня 1944 г.) гітлераўцы спалілі мястэчка Суботнікі падчас адступлення.85 гадоў з дня нараджэння выпускніка Юрацішкаўскай СШ Эдуарда Іосіфавіча Баршчэўскага (16.07.1934 г.), вядомага беларускага дыпламата, Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла СССР.


ЖНІВЕНЬ

75 гадоў з часу заснавання (1944 г.) раённай газеты “Іўеўскі край”.

75 гадоў з часу масавай мабілізацыі (1944 г.) мужчын Іўеўшчыны на вайну і працоўны тыл у час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.

60 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Масяна (1959 г., в.Апіта Іўеўскага раёна), беларускага паэта. Друкаваўся ў газетах “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Знамя юности”, “Ніва”, у часопісах “Родная прырода”, “Дом і сям’я” і іншых выданнях. Жыве ў Лідзе.

ВЕРАСЕНЬ

80 гадоў з пачатку далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939 г.).

75 гадоў з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Беларусі (20 верасня 1944 г.).

45 гадоў з часу пабудовы (1974 г.) новага цагляна-блочнага чатырохпавярховага будынка Юрацішкаўскай школы (на 960 пасадачных месцаў).

480 гадоў з дня смерці Альбрэхта Гаштольда (1539 г.), уладара Геранёнаў, Вялікага Канцлера ВКЛ, стратэга, культурнага дзеяча і мецэната.

КАСТРЫЧНІК

520 гадоў (1495-1499 гг.) з часу пабудовы цагляна-каменнага Геранёнскага касцёла святога Мікалая, архітэктурнага помніка рэспубліканскага значэння.

 

235 гадоў з часу пабудовы (1784 г.) драўлянай царквы у Трабах.

 

485 гадоў з часу адкрыцця ў Трабах свецкай школы (1534 г.), адной з першых ў ВКЛ.

80 гадоў назад (1939 г.) у мястэчку Лаздуны створаны калгас “Перамога”, старшынёй якога быў Пётр Рагойша.

ЛІСТАПАД

80 гадоў  з часу ўтварэння сельскіх Саветаў ў Іўеўскім (15 лістапада) і былым Юрацішкаўскім (16 лістапада) раёнах (1939 г.).

80 гадоў з дня нараджэння Абу-Бекіра Шабановіча (22 лістапада 1939 г., Іўе), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, муфтыя Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

70 гадоў з дня нараджэння Юферавай Ядвігі Браніславаўны (25 лістапада 1949 г., Іўе), заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, акадэміка Акадэміі расійскай прэсы.

СНЕЖАНЬ

80 гадоў назад адбыліся выбары ў мясцовыя Саветы БССР (24 снежня 1939 г.). Першы Іўеўскі раённы Савет народных дэпутатаў узначаліў мясцовы жыхар Ісаак Лейбавіч Рогаў.

115 гадоў з часу пабудовы касцёла святога Уладзіслава ў Суботніках (1904 г.), архітэктурнага помніка рэспубліканскага значэння.

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2019 год

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна