Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2020 год

У 2020 годзе спаўняецца 460 гадоў з дня нараджэння Яна Ліцынія Намыслоўскага (пачатак 1560-х  –  паміж 1633-1636 гг.), рэлігійнага дзеяча, мысліцеля-гуманіста, пісьменніка, перакладчыка, педагога. У 1585-1593 гг.  – рэктар арыянскай школы ў Іўі. У  1593-1615 гг. – прапаведнік і настаўнік арыянскай абшчыны ў Навагрудку.

СТУДЗЕНЬ

75 гадоў з часу заснавання дзяржаўнай установы культуры “Іўеўская раённая бібліятэка”

75 гадоў з дня нараджэння (10 студзеня 1945 г., г.п.Іўе) Мікалая Іванавіча Пазняка, беларускага вучонага ў галіне афтальмалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000 г.), выдатніка аховы здароўя Беларусі.

80 гадоў з часу ўтварэння (15 студзеня 1940 г.) Іўеўскага раёна.20 гадоў назад (12 студзеня 2000 г.) гарадскі пасёлак Іўе набыў статус горада.

130 гадоў з дня нараджэння (22 студзеня 1890 – 28 красавіка 1944 года) Ільдэфонса Бобіча (Пётры Простага), святара Іўеўскага касцёла, беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, выдаўца, педагога, аднаго з пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху.

210 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Брахоцкага (24 студзеня 1810, в. Гаўя Іўеўскага раёна – 1896, в. Вераскава Навагрудскага раёна), грамадскага дзеяча, члена Віленскай археаграфічнай камісіі, удзельніка паўстання 1863-1864 гг. У 1858-1863 гг. – апошні маршалак шляхты Навагрудскага павета. У 1860 г. – адзін з заснавальнікаў і куратар публічнай бібліятэкі ў Навагрудку.

ЛЮТЫ

70 гадоў з дня нараджэння (1 лютага 1950 г., в. Грабава Іўеўскага раёна) Галіны Міхайлаўны Нічыпаровіч, беларускай паэтэсы.

          

САКАВІК

95 гадоў з часу адкрыцця сельскагаспадарчай школы (створана на базе Лаздунскага маёнтка, які Валожынскі павятовы сойм выкупіў у Іпаліта Корвін-Мілеўскага). Установа праіснавала да верасня 1939 года. Вялікая эксперыментальная гаспадарка школы стала асновай для стварэння ў 1940 годзе школы ветсанітараў і калгаса “Перамога”, старшынёй якога стаў Пётр Рагойша, родам з-пад Ракава.

90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Русаковіча, выпускніка Юрацішкаўскай СШ 1950 года, кандыдата гістарычных навук, былога старшага інспектара ЦК КПСС, таленавітага журналіста Іўеўшчыны і Гродзеншчыны ў 50–60 гадах XX стагоддзя. Памёр у красавіку 1978 г. Пахаваны ў Маскве.

60 гадоў з часу стварэння саўгаса “Трабы” (цяпер СВК “Трабы”).

 

КРАСАВІК

410 гадоў з пачатку працы выдавецтва Троіцкага брацтва ў Іўі.

           

МАЙ

70 гадоў з дня нараджэння Дуніча Мікалая Уладзіміравіча (нар. 7 мая 1950 г., в. Дунічы Іўеўскага раёна), беларускага гаспадарчага дзеяча, эканаміста. Працаваў у калгасах Іўеўскага раёна. У 1995-2001 гг. – старшыня Іўеўскага райвыканкама.

115 гадоў назад у Іўі адбылася забастоўка рабочых гарбароў і шаўцоў падчас першай рэвалюцыі ў Расіі 1905–1907 гг.95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Канстанцінавіча Побаля (1925–1970), падпольшчыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны, былога камсамольскага і партыйнага дзеяча БССР, кандыдата эканамічных навук, ураджэнца в. Мікалаева.

           

ЧЭРВЕНЬ

500 гадоў назад (1520 г.) Геранёны набылі статус мястэчка, у якім у 1575 годзе адбылося некалькі з’ездаў шляхты Польшчы і ВКЛ, на апошнім з якіх на пасаду караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ быў прапанаваны Стэфан Баторый (Сцяпан Батура), лес якога наканаваў яму кіраўніцтва краінай у 1576–1586 гг. Пахаваны ў Гародні.

           

ЛІПЕНЬ

610 гадоў, як адбылася важная падзея для Іўя – за актыўны ўдзел татар у бітве пад Грунвальдам (Дуброўна) 15 ліпеня 1410 года вялікі князь ВКЛ Вітаўт (Бартольд) падараваў ім зямлю ля Іўя – Мураўшчызну. Цяпер у Іўі на тым месцы знаходзіцца вуліца імя Леніна.

35 гадоў таму (15 ліпеня 1985 г.) Эйгерды сталі цэнтрам сельсавета на базе былога Такарышскага сельсавета.


ЖНІВЕНЬ

520 гадоў з часу ўзвядзення (мяжа XV–XVI ст.) Геранёнскага замака. Мураваны замак быў пабудаваны па загаду Альбрэхта (Войцеха) Гаштольда, віленскага ваяводы, канцлера Вялікага княства Літоўскага. Да нашага часу на месцы замка захаваліся толькі земляныя валы і невялікія фрагменты каменных сцен.

Меркаваны выгляд замка на малюнку С. Прышчэпы
Руіны замка на малюнку Н. Орды

 

 

 

 

 

 

 

 

 

155 гадоў (1865 г.) з часу пабудовы Свята-Троіцкай царквы ў аг.Морына, святаром якой доўгі час працаваў бацька Лідзіі Іванаўны Ржэцкай, народнай артысткі СССР і БССР.

ВЕРАСЕНЬ

535 гадоў (1585 г.) з часу адкрыцця знакамітай арыянскай акадэміі ў Іўі, рэктарам якой працаваў Ян Люцыній Намыслоўскі, мысліцель-гуманіст, навуковец, паэт і педагог.

75 гадоў назад ў Геранёнах быў створаны калгас “Новае жыццё”.

70 гадоў з дня нараджэння (17 верасня 1950 г., в.Крывічы Іўеўскага раёна) Івана Арсеньевіча Карэнды, выпускніка Морынскай СШ, беларускага паэта, грамадска-культурнага дзеяча.

105 гадоў з пачатку акупацыі (канец верасня 1915 года) Іўеўскага раёна кайзераўскімі войскамі (падзеі Першай сусветнай вайны).

КАСТРЫЧНІК

165 гадоў назад (1855 г.) маёнтак у Іўі набыў статус графства.

100 гадоў з часу ўваходу (1920 г.) Іўеўшчыны ў склад другой Рэчы Паспалітай.

75 гадоў прайшло (1945 г.), як у Іўі былі адноўлены прамкамбінат, бальніца, бібліятэка і іншыя ўстановы.

70 гадоў з часу стварэння (1950 г.) калгаса “Радзіма” (цяпер СВК “Умястоўскі”) у Камянчанах.

 

ЛІСТАПАД

225 гадоў (1795 г.) з часу ўваходу Іўеўшчыны ў склад Расійскай імперыі.

130 гадоў з часу пабудовы (1890 г.) касцёла Святога Казіміра ў Ліпнішках.

115 гадоў з часу ўзвядзення (1905) двухвежавага цаглянага касцёла Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Трабах.

            

СНЕЖАНЬ

500 гадоў з дня нараджэння Барбары Радзівіл (6 снежня 1520-1551), каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай, другой жонкі Жыгімонта (Сігізмунда) II Аўгуста. У 1537-1543 гг. жыла ў Геранёнскім замку (руіны замка знаходяцца на тэрыторыі сучаснага Іўеўскага раёна).

95 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Шарэцкага (1925–1993 гг.), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, стваральніка і дырыжора знакамітага на ўсю Беларусь (і не толькі) народнага хора вёскі Барава.190 гадоў таму назад (1830 г.) царызм Расіі ўвёў ваеннае становішча ў Літве і Беларусі, у тым ліку і ў Ашмянскім павеце (наша тэрыторыя ў той час была ў яго складзе) падчас паўстання 1830–1831 гадоў.

85 гадоў з дня нараджэння (1935 г.) доктара тэхнічных навук, прафесара Сцяпана Сафронавіча Гурына, выпускніка Юрацішкаўскай СШ, ураджэнца вёскі Ляпёшкі.

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2020 год

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна