Гадзіна краязнаўства “Што маем – тым прымаем”

19 чэрвеня ў бібліятэцы-філіяле аг. Морына прайшла гадзіна краязнаўства “Што маем – тым прымаем” (у рамках пасяджэння аматарскага аб’яднання “Каласы”), якая была прысвечана стравам беларускай нацыянальнай кухні.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з вядомымі стравамі беларускай нацыянальнай кухні, якія адлюстроўваюць багатую, яскравую, самабытную народную спадчыну, звязаную з асаблівасцямі харчавання, паспрабавалі стравы, якія ўжывалі нашы продкі – каравай, печаную бульбу, дранікі і іншыя.

Бульба  ̶ такое ж наша адметнае, роднае, беларускае, як і прымаўкі, павер’і, звычаі, абрады, песні. Частаваць гасцей стравамі з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабкі і іншыя)  ̶  традыцыя, якая ідзе з даўніх часоў. Таму ніхто асабліва не здзівіўся, калі Міністэрства культуры неўзабаве ўнесла традыцыі прыгатавання і спажывання такіх страў у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Да мерапрыемства ў бібліятэцы была аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Што маем – тым прымаем”.