“Класічна… патрыятычна”: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа”

Іўеўская раённая бібліятэка прапануе пазнаёміцца з новымі фотаздымкамі ў межах абласнога чэленджа “Класічна… патрыятычна”: Гродзеншчына чытае Я. Купалу і Я. Коласа”.

Нагадаем, што па ўмовах акцыі неабходна даслаць у бібліятэку (e-mail: metodist.rb@ivie-lib.by) фотаздымкі людзей, якіх засталі за чытаннем твораў Я. Купалы і Я. Коласа. Месца фотаздымкаў можа быць разнастайным: парк, аўтатранспарт, бібліятэка, пляж, кафэ, аўтобусны прыпынак і г.д.

Запрашаем да ўдзелу ў чэленджы ўсіх прыхільнікаў творчасці народных песняроў Беларусі. Усе фотаздымкі будуць размешчаны на сайце бібліятэкі.