Гудуць званы Хатыні…

Попел Хатынi да цяперашняга часу стукае ў сэрца кожнага беларуса. 22 сакавіка 1943 года нацысцкія карнікі спа­лілі вёску разам з усімі яе жыхарамі. Гэта адна з крывавых старонак гітлераўскага генацыду ў нашай краіне. Ужо вырасла тры пакаленні, для якіх Хатынь – гэта сімвал, народны помнік гераізму, вы­прабаванняў і смутку.

Да Дня памяці ахвяр Хатынскай трагедыі супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п.Юрацішкі правяла на базе мясцовай школы адкрытае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кола сяброў” – хранограф “Гудуць званы Хатыні”.

Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра падзеі, якія адбываліся ў Хатыні 22 сакавіка 1943 года пагадзінна, падзяліліся меркаваннямі, што значыць Хатынь для кожнага з іх. Дзеці вывучылі на памяць урыўкі з паэмы “Званы Хатыні” калмыцкага пісьменніка Міхаіла Хонінава і прачыталі іх надзвычай выразна і эмацыянальна.

У класе было вельмі ціха, калі вучні глядзелі відэа пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

Завяршылася мерапрыемства аглядам літаратуры, прадстаўленай на выставе “Я помню! Хатынь 1943”.