Стравы нашых продкаў

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Бяседа” ў бібліятэцы-філіяле аг.Трабы было прысвечана стравам беларускай нацыянальнай кухні.

Падчас тэматычнай гадзіны “Стравы нашых продкаў” размова ішла пра хлеб і пірагі, бульбяныя прысмакі, бліны, мачанку, разнастайныя напоі, якімі запівалі ежу нашы продкі. Удзельнікі даведаліся пра гісторыю і сімвалічнае значэнне некаторых страў, чыталі вершы і спявалі песні пра хлеб і бульбу.

Напрыканцы прысутныя паўдзельнічалі ў конкурсе беларускіх народных прыказак для знаўцаў беларускай кухні і віктарыне “Старажытныя назвы беларускіх страў” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча.