Чарнобыль і літаратура

26 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастроф. У гэты дзень у 1986 годзе здарылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая стала для беларускага народа нацыянальным экалагічным, эканамічным і сацыяльным бедствам.

Памяці пра Чарнобыльскую трагедыю прысвечана віртуальная выстаўка “Чарнобыль і літаратура”, падрыхтаваная супрацоўнікам бібліятэкі-філіяла г.п.Юрацішкі. Увазе чытачоў прапануюцца мастацкія творы беларускіх аўтараў, створаныя на падставе рэальных падзей тэхнагеннай катастрофы, успамінаў сведкаў і ліквідатараў аварыі.

Спасылка для знаёмства з выставай: https://www.calameo.com/read/00603976973a124e0cc1c