Капітан далёкіх вандровак: Я.Маўр
Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) – беларускі пісьменнік, вядомая, яскравая і незвычайная асоба ў айчыннай літаратуры. Яго называлі “бацькам беларускай дзіцячай літаратуры” і “капітанам далёкіх вандровак”.
Да 140-годдзя з дня нараджэння пісьменніка ў бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі аформлена кніжная выстава, на якой прадстаўлены творы Янкі Маўра і прысвечаныя яму вершы беларускіх паэтаў.