Наш сябар – часопіс “Вясёлка”

Вельмі добра, што ў беларускіх дзяцей ёсць верны, надзейны і мудры сябар. Імя яму – “Вясёлка”.

На старонках часопіса шмат цікавай інфармацыі па гісторыі Беларусі, жартаў, гульняў, вершаў, загадак і казак у рубрыках: “Чароўны куфэрак”,  “Крышку пра кніжку”, “Жывая класіка”, “Я тут жыву” і інш.

Іўеўская раённая бібліятэка запрашае юных чытачоў наведаць выставу “Лета з “Вясёлкай”,  каб цікава і карысна правесці свой вольны час.