“12 месяцаў для чытання”: чэрвень
Наша родная мова самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цёплая, як матуліна пяшчота! Родная мова – важны сімвал культуры, які нічым не замяніць. Гэта багацце, зберагчы якое – задача кожнага чалавека.
У межах выставачнага праекта “12 месяцаў для чытання”, які рэалізуецца ў бібліятэцы-філіяле аг.Геранёны, чэрвеньскую кніжную выставу было вырашана прысвяціць беларускай літаратуры.
Да ўвагі чытачоў прапануюцца мастацкія творы айчынных класічных і сучасных аўтараў, а таксама замежная літаратура на беларускай мове.