Гадзіна гісторыі “Скрозь ліхалецці…”

У Іўеўскай раённай бібліятэцы для дзяцей з аздараўленчага лагера “Крынічка” (Іўеўская пачатковая школа) прайшла гадзіна гісторыі “Скрозь ліхалецці…”, падчас якой быў праведзены агляд выставачнай экспазіцыі “Геноцид. Забвению не подлежит”.

Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі аб Вялікай Айчыннай вайне і генацыдзе беларускага народа.

Памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб злачынствах фашызму на беларускай зямлі трэба захоўваць і перадаваць падрастаючаму пакаленню, каб здабываць урокі з мінулага і не дапусціць паўтарэння генацыду ў сучаснасці і будучыні.