Літаратурна-мастацкая вечарына “Мастак далёкіх сусветаў”

15 лістапада ў чытальнай зале Іўеўскай раённай бібліятэкі для вучняў 10 класа гімназіі №1 г.Іўе была праведзена літаратурна-мастацкая вечарына “Мастак далёкіх сусветаў”.

Падчас мерапрыемства вучням расказалі пра жыццёвы шлях і творчасць беларускага мастака, пісьменніка, паэта, этнографа, скульптара, астранома-аматара – Язэпа Нарцызавіча Драздовіча.

Пасля старшакласнікі пагарталі кнігі з карцінамі і малюнкамі “нашага Леанарда да Вінчы”. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары паказалі відэаролік аб жыцці і творчасці Я. Драздовіча.