А па сенцах ходзіць Бай…
Фальклор – найлепшы сродак выхавання дзяцей.Той, хто ўмее забавіць дзяцей калыханкай, пацешкай, песенькай, дамагаецца ў выхаванні хуткіх і відавочных вынікаў.
У Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшлі фальклорныя пасядзелкі “А па сенцах ходзіць Бай…”, прысвечаныя калыханцы. На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў 2 класа гімназіі №1 г. Іўе.
Падчас пасядзелак гучалі калыханкі, якія напісалі вядомыя беларускія пісьменнікі: Я.Купала, В.Вітка, Р.Барадулін, Э.Агняцвет А.Аляксандровіч, С.Новік-Пяюн і іншыя. А калыханку на словы Г.Бураўкіна і музыку В.Раінчыка дзеці спявалі разам.
Калыханкі – гэта вялікае багацце беларускай народнай творчасці. У гэтых маленькіх песеньках ёсць якасці, якія неабходны для развіцця першых музычных навыкаў. З дапамогай калыханак дзіця знаёміцца з навакольным светам, з хатнімі і дзікімі жывёламі, вучыцца дабрыні і спагадзе, авалодвае роднай мовай.