Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава

У 2024 годзе спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Івана Гаўрылавіча Чыгрынава (21.12.1934 – 05.01.1996) – народнага пісьменніка Беларусі, празаіка, драматурга, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, літаратурнай прэміі імя А.А. Фадзеева.

Іван Чыгрынаў належыць да пакалення, узгадаванага вайной і балючай памяццю пра яе, таму такімі драматычнымі і праўдзівымі атрымаліся яго раманы: “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”, “Вяртанне да віны”, “Не ўсе мы згінем”. У іх аўтар глыбока даследуе характары герояў, паказвае іх змаганне і непахісную веру ў перамогу над ворагамі, нялёгкія выпрабаванні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны час.

Ваеннай тэме ў творчасці пісьменніка быў прысвечаны літаратурны турнір “Іван Чыгрынаў і яго творы”, які прайшоў у бібліятэцы-філіяле аг.Трабы для вучняў старэйшых класаў.

Падчас мерапрыемства прысутныя ўзгадалі звесткі пра жыццёвы і творчы шлях Івана Гаўрылавіча Чыгрынава, пра гісторыю напісання яго найбольш вядомых твораў, адгадвалі персанажаў і назвы твораў па апісанню.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “Памятаць, каб жыць”.