«Нязломны: Аляксей Талай»
Да Міжнароднага дня інвалідаў у бібліятэцы-філіяле аг. Лаздуны I аформлена выстава адной кнігі — выдання журналісткі Выдавецкага дома “Звязда” Валерыі Сцяцко «Нязломны: Аляксей Талай».
Па трагічнай выпадковасці Аляксей Талай у падлеткавым узросце падарваўся на міне часоў Вялікай Айчыннай вайны. Урачам цудам удалося выратаваць яму жыццё, але ён страціў рукі і ногі.
Аляксей Талай — незвычайны і вельмі моцны духам чалавек-легенда, які не скарыўся цяжкаму лёсу інваліда, і зараз ён — параалімпійскі чэмпіён, спартыўны і грамадскі дзеяч, бізнесмен, шчаслівы муж і бацька чацвярых дзяцей.
Кніга «Нязломны: Аляксей Талай» В. Сцяцко — пра барацьбу за жыццё і пераадоленне цяжкасцей, пра шлях да алімпійскіх вышынь, цяжкую працу і перамогу, пра родных і блізкіх, пра сяброў і чалавечае шчасце. Яна змяшчае не толькі думкі самаго Аляксея, але таксама і апавяданні яго блізкіх людзей.