Верш з усмешкаю сябруе
Да 70-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Анатоля Мікалаевіча Зэкава супрацоўнік бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі правяла паэтычную хвілінку “Верш з усмешкаю сябруе” з вучнямі 3-4 класаў мясцовай школы.
Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць юіляра – паэта, празаіка, гумарыста, аўтара шматлікіх дзіцячых кніг-забаўлянак.
Падчас мерапрыемства дзеці выразна чыталі вершы А. Зэкава, па ролях зачытвалі невялікія апавяданні, з задавальненнем прынялі ўдзел у спаборніцтве па разгадванню аўтарскіх загадак. Асабліва спадабаліся вучням загадкі-задачкі, у адказах на якія дзеці праявілі ўважлівасць і кемлівасць.
Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі з вялікай цікавасцю пагарталі маляўнічыя кнігі Анатоля Зэкава і абяцалі прыйсці ў бібліятэку.