Беларускія пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
На абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі аформлена кніжная выстава “Беларускія пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, якая прысвячаецца 80-годдзю Перамогі.
Беларускія літаратары змагаліся супраць фашысцкіх захопнікаў з першых дзён вайны “справай і словам”: у дзеючай арміі, партызанскіх атрадах, падпольных арганізацыях. Найбольш магутнай іх зброяй стала трапнае мастацкае слова, падтрымка баявога духу савецкіх салдат з дапамогай сатырычных плакатаў і лісткоў, публікацый у франтавых газетах.
Выстава “Беларускія пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны” прысвечана памяці паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, якія змагаліся за Радзіму ўсімі даступнымі ім сродкамі. На выставе прадстаўлены творы В. Быкава, А. Куляшова, І. Шамякіна, І. Мележа, П. Броўкі і іншых.