Сустрэча з кнігай: творчасць Рыгора Барадуліна
Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Іванавіча Барадуліна ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Сустрэча з кнігай”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 3 “Б” класа Іўеўскай сярэдняй школы.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з цікавымі звесткамі з жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, расказала, як і чаму “дзядзька Рыгор” пачаў пісаць для дзяцей, правяла агляд яго твораў з фонду бібліятэкі.
У ходзе літаратурнай гадзіны дзеці слухалі вясёлыя вершы і казкі з кніжак: “Ішоў коця па канапе”, “Як воўк калядаваў” і “Азбука. Вясёлы вулей”, тлумачылі значэнне незразумелых слоў (прыбабунькі, здубавецця, раскідач і інш.), адгадвалі аўтарскія загадкі, прымалі ўдзел у гульні “Складзі слова”.
Знаёмства з творчасцю Рыгора Барадуліна атрымалася вельмі цікавым, пазнавальным і вясёлым.