Інтэрактыўная гульня “Чароўны куфэрак”
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова з’яўляецца для кожнага народа асновай для захавання і развіцця нацыянальнай культурнай спадчыны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Захаваць беларускую мову – вельмі важная задача.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Іўеўскай пачатковай школе супрацоўнікамі Іўеўскай раённай бібліятэкі была праведзена інтэрактыўная гульня “Чароўны куфэрак” для вучняў 3-4 класаў.
Падчас займальнага і пазнавальнага падарожжа ўдзельнікі наведалі 4 станцыі, на якіх з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, успаміналі прымаўкі, прыказкі, чыталі ўрыўкі з беларускіх народных казак, перекладалі словы з рускай мовы на беларускую. Галоўнай умовай гульні было тое, што адказы прымаліся толькі на беларускай мове.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі з чароўнага куфэрка.