Ведай і любі родную мову!
Бібліятэка-філіял г.п. Юрацішкі таксама далучылася да святкавання Дня роднай мовы. Чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з выставай, падрыхтаванай да свята, і ахвотна прынялі ўдзел у гульні “Ведай і любі родную мову!”.
Нацыянальная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. І наш абавязак – берагчы родную мову, садзейнічаць яе росквіту і развіццю, а таксама з павагай ставіцца да моў іншых народаў.