Новыя вершы Івана Карэнды

Паважаныя чытачы! У новым нумары газеты “Літаратура і мастацтва” (№14 за 2025 год) надрукаваны вершы нашага вядомага паэта-земляка Івана Карэнды.

Іван Арсеньевіч Карэнда – аўтар кніг лірыкі: “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, “Вочап”, “Пад зорным небам верасня”, кнігі прозы “Воплаўская госця”, паэтычных кніг для дзяцей “На загадкі ёсць адгадкі”, “Ёж иголки продавал” і інш. Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна (2023).

З творчасцю пісьменніка можна пазнаёміцца ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.