Народныя іконы Беларусі

24 чэрвеня супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі і члены аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” прынялі ўдзел у адкрыцці выставы “Народныя іконы Беларусі” з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены 16 абразоў XIX – ХХ стст. з Заходняга і Усходняга Палесся, Падняпроўя, набытыя супрацоўнікамі музея народнай архітэктуры і побыту падчас шматлікіх экспедыцый за апошнія 40 год.

Выстава будзе працаваць да 24 ліпеня. Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з сапраўднымі скарбамі народнай творчасці.