“Гісторыя адной кнігі”: Уладзімір Караткевіч “Нямоглы бацька”
У межах раённага прафесійнага конкурсу “Гісторыя адной кнігі” (адкрыць спасылку на Палажэнне конкурсу) супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Дайліды прадстаўляе выставу-аповед па казцы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”.
У гэтым творы пісьменнік піша пра павагу і любоў да бацькоў. У старажытныя часы на беларускай зямлі быў закон, паводле якога старых бацькоў адводзілі ў лес паміраць. Так спярша абышоўся са сваім бацькам і герой казкі Пятро. Аднак неўзабаве, насуперак усталяванаму закону, ён уначы ўпотай забраў бацьку. І мудры бацька падказвае сыну, як трэба зрабіць, каб выратаваць супляменнікаў ад розных бедаў.