Гадзіна мастацтва
Беларусь – неверагодна прыгожая краіна са старажытнымі лясамі і балотамі, чыстымі азёрамі і рэкамі, з дзіўнай разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету. Цудоўныя краявіды палоняць і натхняюць кожнага, каму пашчасціла тут пабываць. У тым, што гэты край казачна прыгожы, лішні раз пераконваешся, гледзячы на пейзажны жывапіс беларускіх мастакоў.
Падчас гадзіны мастацтва “Да роднай зямлі дакрануцца душой”, якая ладзілася ў Іўеўскай раённай бібліятэцы, вядучая мерапрыемства не толькі пазнаёміла дзяцей з выдатнымі мастацкімі працамі айчынных аўтараў, якія адлюстроўваюць куткі роднай прыроды на сваіх палотнах, але і заахвоціла задумацца пра значэнне малой радзімы для кожнага з прысутных.