Колькі колераў у лета?

У бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі прайшла літаратурная хвілінка “Колькі колераў у лета?”, прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння сучаснага беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі.

Генадзь Пятровіч Аўласенка піша цікавыя творы для дзяцей: вершы, п’есы, казкі, у якіх ярка і вобразна адлюстроўвае свет дзіцячых фантазій, іх светлае і непасрэднае светаўспрыманне. У яго кнігах юны чытач можна знайсці шмат карыснай і цікавай інфармацыі: і па гісторыі, і па геаграфііі, і па біялогіі.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар прапанавала да ўвагі ўдзельнікаў звесткі з біяграфіі Г. Аўласенкі, відэаагляд яго творчасці, парэкамендавала да чытання кнігі пісьменніка з фонду бібліятэкі, прадстаўленыя на выставе “Майстар-казачнік Генадзь Аўласенка”. Дзеці з задавальненнем знаёміліся з выданнямі, адгадвалі аўтарскія загадкі, чыталі вершы, весялінкі і гумарынкі.