Журко Ірэна Паўлаўна нарадзілася 01.04.1959 г. у горадзе Іўе. У 1976 годзе закончыла сярэднюю школу.
Паступіла ў Мінскі інстытут замежных моў. Падчас вучобы прымала актыўны ўдзел ў мастацкай самадзейнасці.
Пасля заканчэння інстытута стала студэнткай Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.
У1988 годзе прынята салісткай (сапрана) у Вялікі акадэмічны Дзяржаўны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджана дыпломамі шматлікіх конкурсаў. Дыпламант Усесаюзнага конкурсу імя М.Глінкі (1984). Удзельнік Міжнароднага опернага фестывалю “Архіпава запрашае” у Саратаве (1998). Лаўрэат 1 прэміі Міжнароднага конкурсу імя Л.П.Александроўскай (1989). Удзельнік фестывалю опернага мастацтва ў Сопаце (Польшча) (2006).
У рэпертуары творы Вэрдзі, Моцарта, Беліні, Бізэ, Пучыні і іншыя*.
Выступала ў гарадах: Гаага, Амстэрдам, Утрэхт (Нідэрланды) з канцэртнымі праграмамі з твораў І.-С. Баха, Г. Гендэля, В.-А.Моцарта, гастралявала ў Германіі і Іспаніі.
Неаднаразова прымала ўдзел у фестывалях духоўнай музыкі ў Галандыі і Швецыі. У 1996 годзе выканала партыю Аіды ў спектаклі “Аіда” Дж. Вердзі ў оперным тэатры г. Брно (Чэхія).
*Из репертуара И.Журко:
- Графиня — “Свадьба Фигаро”
- Папагена — “Волшебная флейта”
- Леонора — “Трубадур”
- Аида в одноименной опере
- Чио-Чио-сан — “Мадам Баттерфляй”
- Тоска в одноименной опере
- Мерседес — “Кармен”
- Маргарита — “Фауст”
- Сантуцца – “Сельская честь”
- Иоланта в одноименной опере
- Ярославна — “Князь Игорь”
- Катерина Измайлова — “Леди Макбет Мценского уезда”
- Пятая жена — “Синяя Борода и его жены”
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
- Журко Ірэна Паўлаўна // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 10.