Віншуем з юбілеем!

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, 75-гадовы юбілей адзначае наш зямляк – таленавіты пісьменнік і вядомы грамадска-культурны дзеяч, ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна Іван Арсеньевіч Карэнда

Ад імя чытачоў і супрацоўнікаў бібліятэк Іўеўшчыны сардэчна віншуем Івана Арсеньевіча з Днём нараджэння. Шчыра жадаем моцнага здароўя, творчага натхнення, далейшых поспехаў у літаратурнай працы!