Козел Генадзь Баляслававіч (29 кастрычніка 1963 г., в. Дындылішкі Іўеўскага р-на) – беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык кафедры мастацтва Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
У 1983 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К.Глебава. Аддзяленне выкладання чарчэння і малявання.
З 1989 г. – удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў, у тым ліку персанальных.
У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
З 2003 г. – член Беларускага саюза мастакоў.
У 2004 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, у галерэі андэграўнднага мастацтва «Барэй» правёў дзве персанальныя выставы: «Тапаграфія» – 2005 г. і «Агата» – 2007 г.
У 2006 годзе прыняты ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр оперы і балета ім М.П.Мусоргского (пастановачная частка).
З 2011 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ДІКСТ БДУ.
З 2018 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ФСК БДУ.
Працуе ў ў галіне манументальнага і станкавага жывапісу. У 2018 скончыў Магістратуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства».
Выканаў шэраг аб’ектаў:
роспіс пандуса медыцынскай бібліятэкі, г.Мінск;
інтэр’ер кафэ «Вена», г. Мінск;
інтэр’ер рэстарана «Калабрыя», г. Мінск;
аквапарк «Пітэрлэнд», г. Санкт-Пецярбург;
шэраг прыватных інтэр’ераў, г. Масква, г. Мінск.
Творы мастака знаходзяцца ў Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Германіі, Расіі.
Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх выстаў выяўленчага мастацтва, у тым ліку персанальных. Арганізатар і ўдзельнік творчых праектаў па сучасным мастацтве.
Персанальныя выставы і праекты:
«Тапаграфія» (г. Санкт-Пецярбург, галерэя «Барэй», 2005 г.);
«Агата» (г. Санкт-Пецярбург, галерэя «Барэй», 2007 г.);
«Штрых-код» (Палац мастацтваў, г. Мінск, 2013 г.);
«Чырвоная тэрыторыя» (г.Мінск, галерэя М. Савіцкага, 2015 г.);
«COLOR BLACK» (галерэя «Арцель», 2018 г.).
Удзел у выставах:
1989 г. – Маладзёжная выстава. Палац мастацтваў, г. Мінск;
1994 г. – праект «Версія», г. Мінск;
1994 г. – праект «Liebchaft», г. Мінск;
2003 г. – праект «Майстэрня. Цытаты», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, г. Мінск;
2005 г. – персанальная выстаўка «Тапаграфія», галерэя «Барэй», СПб;
2007 г. – праект «Агата», галерэя «Барэй», СПб;
2009 г. – біенале ДПМ, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2010 г. – другое біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2011 г. «Чента. (ДЭ) фрагментация»;
2012 г. – трэцяе біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2013 г. – Рэспубліканская выстаўка «Чырвоны каларыт», Палац мастацтваў, г.Мінск;
2013 г. – персанальная выстаўка «Штрых-код», Палац мастацтваў, г. Мінск;
2015 г. – мастацкая выстава «Паланэз», Палац мастацтваў, г. Мінск;
2015 г. – мастацкая выстава секцыі манументальнага мастацтва «Другие параллели»;
2015 г. – выстава жывапісу «БТР», Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Мінск;
2015 г. – персанальная выстаўка «Чырвоная тэрыторыя», галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск;
2016 г. – выстава аб’екта «Таму што», Палац мастацтваў, г. Мінск;
2016 г. – праект «Пастулат», Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстава жывапісу «Разум и чувства», Дом карцін, г. Мінск;
2017 г. – Рэспубліканская выстаўка сучаснага мастацтва (да 130-годдзя Марка Шагала), Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстаўка жывапісу “Чорная дама Нясвіжа”, г. Нясвіж;
2017 г. – намінацыя на нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва (18.04.17-21.04.17);
2017 г. – Рэспубліканская выстава «Скарыніяна», Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – Рэспубліканская выстава «Виват, Альгерд», Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстава жывапісу «Fresh-art», Галерэя Тызенгаўза, г. Гродна;
2017 г. – выстава секцыі манументальнага мастацтва «Арт- комбинат», Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – міжнародная канферэнцыя «Искусство как среда», Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Мінск;
2017 г. – Трыенале сучаснага мастацтва, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстава «Мінская палітра», г. Ліепая, Латвія;
2017 г. – выстава «Apple смак», Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстава «Стольное место» да 950-годдзя Мінска, Палац мастацтваў, г. Мінск;;
2018 г. – праект «Арт-MINSK» з Белгазпрамбанкам;
2018 г. – праект «Постулат», саюз дызайнераў ГЦ «Галерэя», г. Мінск ;
2018 г. – персанальная выстава «BLACK-COLOR», галерэя «Арцель», г. Мінск;
2018 г. – VI Біенале жывапісу, графікі і скульптуры (II месца ў намінацыі «Жывапіс года»).
2020 г. – I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры.
2021 г. – Персанальная выстава «BLEND OF TIMES», Галерэя ДК, г. Мінск.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
- Бажэнава, В. Стыль гушчыні : Генадзь Козел аб прасторы вакол твора і жыцця / В. Бажэнава // Мастацтва. — 2016. — № 11. — С. 40—43.
-
Геннадий Козел: Вдохновение – удел дилетантов // City Time. — 2015. — № 1. — С. 72—76.
-
Художник Козел Геннадий [электронный ресурс] // Галерея классического и современного искусства «Галерея ДК». — Режим доступа: http://artdk.by/painter/kozel-gennadi/
