Яго ўзгадавала зямля Іўеўская, адсюль ён пайшоў у вялікі свет, але не забыўся пра сваю малую Радзіму. Любоў да мастацтва прывівалася ў сям’і, дзе бацька добра іграў на цымбалах, а маці адорвала родзічаў сваімі посцілкамі ды ручнікамі. У 1956 годзе ён скончыў сярэднюю школу у пасёлку Юрацішкі і паступіў ў Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча.
Армейская служба сувязістам у горадзе Барысаве і далейшая вучоба ў Маладзечна (Маладзечанскае музычнае вучылішча) і Маскве (Маскоўскі дзяржаўны педінстытут) дапамаглі не толькі атрымаць грунтоўныя веды, прафесійныя навыкі, але і сфарміраваць характар, загартаваць волю.
З 1983 года пачаў працаваць настаўнікам школы №2 г. Стаўбцы. На Стаўбцоўшчыне, якая стала другой радзімай для Я.Карпуця, раскрыўся яго літаратурны і музычны талент. На Стаўбцоўшчыне ў поўную сілу загучалі ягоныя песні. У сучаснай музычнай скарбонцы самародка больш за сто меладычных песень, і дыяпазон іх вельмі разнастайны – аб каханні і жаночай прывабнасці, аб чароўнай беларускай прыродзе і родным краі.
Яўген Карпуць – член стаўбцоўскага літаратурна-музычнага аб’яднання “Аўтограф” і народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці. З дапамогай гэтых аб’яднанняў неаднаразова выходзілі вершаваныя зборнікі, дзе былі змешчаны вершы і песні Яўгена Карпуця. Творчае поле Яўгена Карпуця прываблівае шырокім дыяпазонам і шчырасцю, паэт нястомна праслаўляе сваю малую радзіму ў сваіх творах. Вершы “Васільковыя прасторы”, “Світанак”, “Хлеб” уключаны ў дапаможнік для вучняў 4-5 кл. (“Беларуская мова”, 2003 г.). Творы Я.В. Карпуця друкуюцца як у мясцовых, так і ў рэспубліканскіх выданнях. Ён з’яўляецца сааўтарам звыш дваццаці калектыўных выданняў, сярод якіх: “Дзе расце сон-трава”, “Голоса родной стороны” і іншыя.
У 2005 годзе выдадзены асабісты паэтычны зборнік “Феерверк”, у 2011 г. – “Камертон”, у 2012 – “Вырай”.

У 2022 годзе ў выдавецтве “Чатыры чвэрці” выйшла новая кніга паэта “Дзялянка для весялосці”. У ёй сабраны іранічныя карацелькі – невялікія вершаваныя творы, у якіх адлюстраваны назіранні за нашым паўсядзённым жыццём. Гэтыя творы сам аўтар з гумарам называе яшчэ «карпуцізмамі», «мудрагелькамі» ці проста вызначае як «формулы жыцця». Кніга прыйдзецца даспадобы ўсім тым, хто любіць і шануе трапнае каларытнае беларускае слова і цэніць яго патэнцыял для стварэння добрага настрою.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны:
-
Бутурля, І. Карпуцізмы ад Карпуця / падрыхтавала Ірына Бутурля ; фота // Іўеўскі край. — 2021. — 31 снежня. — С. 9.
У новай кнізе нашага земляка Яўгена Карпуця “Дзялянка весялосці”, якая выйшла ў свет у выдавецтве “Чатыры чвэрці”, у форме невялікіх паэтычных твораў прадстаўлены назіранні за паўсядзённым жыццём. “Карацелькі”, “карпуцізмы”, “мудрагелькі”, а таксама формулы жыцця падораць вясёлы настрой усім тым, хто любіць і шануе трапнае каларытнае беларускае слоўца.
-
Врублеўскі, В. Пачуццё Радзімы : Яўгену Карпуцю – 75 / В. Врублеўскі // Iўеўскi край. — 2013. — № 21. — 23 сакавіка. — C. 6.
-
Врублеўскі, В. Яго паэзія – індыкатар пачуццяў / Валянцін Врублеўскі // Iве – Юрацiшкi. — Мінск : А. М. Вараксін. — 2010. — C. 273–276.
Казімірчык, Д. Мудрагелькі, прыпраўленыя іроніяй / Дзіяна Казімірчык ; фота // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 20 мая. — С. 7.
Пра кнігу “Дзялянка для весялосці” (Мінск, 2022 г.) беларускага паэта Яўгена Карпуця.
- Карпуць Яўген Вікенцьевіч // Людзі культуры і мастацтва Іўеўшчыны : інфармацыйны бюлетэнь / складальнік Т. І. Грыкень. — Іўе. — 2012. — С. 12.
- Карпуць, Я. Дзялянка для весялосці: карацелькі, вершы, формулы жыцця / Яўген Карпуць. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2022. — 130, [1] с. — (Несур’ёзна пра сур’ёзнае).
-
Карпуць, Я. Крылішская пачатковая школа : з успамінаў / Яўген Карпуць // Iўеўскi край. — 2010. — 25 верасня. — C. 12.
- Карпуць, Я. Гайдае вецер адзінокія арэлі : [верш] / Яўген Карпуць // Іўеўскі край. — 2025. — 14 чэрвеня. — № 44. — С. 12.
- Карпуць, Я. Я з тых мясцін : [верш] / Яўген Карпуць // Іўеўскі край. — 2025. — 14 чэрвеня. — № 44. — С. 12.
-
Смалянічэнка, А. Госці ў хату – гаспадарам радасць : сустрэча ў Геранёнскай сельскай бібліятэцы з паэтам Яўгенам Карпуцём / Алена Смалянічэнка // Iўеўскi край. — 2010. — 8 верасня. — C. 3.
- Смалянічэнка, А. “З Радзімай у сэрцы” / Алена Смалянічэнка // Іўеўскі край. — 2023. — 25 сакавіка. — № 23. — С. 12.
Пра літаратурна-музычную гасцёўню ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння Яўгена Карпуця.
-
Смалянічэнка, А. Паэт, кампазітар, мастак, настаўнік, неабыякавы да жыцця чалавек… / А. Смалянічэнка // Iўеўскi край. — 2016. — 13 красавіка (№ 27). — C. 4.
- Старонкі няспыннага часу : [літаратурны зборнік] / ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, Народны клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца” ; [складальнік І. А. Карнаухава]. — Мінск : Каўчэг, 2016. — 294 с.
-
Усіновіч, А. Коласаўскі край, любая зямля… : новая кніга паэта / А. Усіновіч // Iўеўскi край. — 2013. — № 86. — 9 лістапада. — C. 12.




