“Гісторыя адной кнігі”: вобраз маці ў творы А. Куляшова

Перад сэрцам матулі, перад марай матулі
Спарахнелі варожыя бомбы і кулі,
Нібы ветрам, развеяла лютую зграю,
Тую сілу варожую, што гразілася краю.
Кастусь Кірыенка.

 

Падчас Тыдня бацькоўскай любові, у рамках раённага прафесійнага конкурсу “Гісторыя адной кнігі”, бібліятэка-філіял аг. Лаздуны I запрасіла ўсіх жадаючых на вечар-разважанне, прысвечаны твору “Маці” знакамітага беларускага пісьменніка А.Куляшова. 

Мерапрыемства пачалося са знаёмства з жыццём і творчасцю Аркадзя Аляксандравіча Куляшова. Прысутныя даведаліся пра гісторыю стварэння балады “Маці”, пра аўтарскія задумкі і гістарычны кантэкст твора. Напісаны ў 1943 годзе, ён утрымлівае ў сабе глыбокія пачуцці і эмоцыі, звязаныя з матчынай любоўю і самаахвярнасцю. 

Асноўнай часткай вечара стала чытанне і абмеркаванне ўрыўкаў з балады. Удзельнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі і думкамі пра самаахвярнасць маці, яе ролю ў жыцці кожнага з нас. Гэтыя разважанні выклікалі шчырыя эмоцыі, а некаторыя жанчыны нават падзяліліся асабістымі гісторыямі з жыцця пра сваіх матуль і дзяцей.