СТУДЗЕНЬ
- 75 гадоў з часу масавага стварэння калектыўных гаспадарак – калгасаў у Іўеўскім раёне.
- 105 гадоў назад на беларускай мове пачалі друкавацца “Нядзельныя евангеллі і навукі” (3 тамы) Ільдэфонса Бобіча, былога святара Іўеўскага касцёла.

- 70 гадоў з дня нараджэння Пілюк Ядвігі Эдвардаўны (03.01.1956, в. Урцішкі Іўеўскага раёна), кандыдата сельскагаспадарчых навук, дацэнта, вучонага ў галіне селекцыі маслінавых культур (рапса), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008).
- 85 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Іванавіча Міхневіча (21.01.1941, в. Чаркесы Іўеўскага раёна), доктара тэхнічных навук, прафесара, загадчыка кафедры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ), акадэміка Міжнароднай і Беларускай інжынерных акадэмій.
ЛЮТЫ
- 65 гадоў з часу стварэння ў Іўеўскім раёне саўгаса “Чарнэлі” (1961).

- 65 гадоў з дня нараджэння Васільева Аляксея Уладзіміравіча (23.02.1961, г. п. Юрацішкі Іўеўскага раёна), урача-інфекцыяніста, кандыдата медыцынскіх навук (2003), дацэнта кафедры інфекцыйных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (з 2006 г.).
САКАВІК
- 130 гадоў з дня нараджэння Якава Іванавіча Жынько (13.03.1896, в. Морына – 22.08.1937), памочніка армейскага інспектара Беларускай ваеннай акругі, палкоўніка.
- 80 гадоў з дня нараджэння Рыбакова Мікалая Мікалаевіча (14.03.1946, г.п. Іўе – 1986), удзельніка вайны ў Афганістане, прапаршчыка Савецкай Арміі, камандзіра ўзвода па рамонту бранетанкавай тэхнікі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Пахаваны ў Гродне.
- 45 гадоў з дня нараджэння Гецэвіча Андрэя Казіміравіча (27.03.1981, в. Ліпнішкі), кандыдата гістарычных навук, дацэнта.
КРАСАВІК
- 180 гадоў з дня нараджэння Ігнація Кароля Корвін-Мілеўскага (27.04.1846, Геранёны – 1926), вядомага ў Еўропе мастака, калекцыянера, мецэната, публіцыста.

МАЙ
- 340 гадоў з часу (1686 г.), калі знакамітыя Агінскія перадалі Іўе ў заклад магнатам Сапегам.
- 70 гадоў з дня нараджэння Мікуліч Ларысы Емяльянаўны (01.05.1956 г., в.Чапунь), беларускай актрысы тэатра лялек, уладальніцы прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Крыштальны анёлак” (2010), знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад у развіццё культуры Беларусі”. З 2000 г. працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.
ЧЭРВЕНЬ
- 85 гадоў таму (25.06.1941) каля мястэчка Суботнікі адбылася першая бітва 24-й стралковай Самара-Ульянаўскай дывізіі генерала Кузьмы Мікітавіча Галіцкага з 19-й танкавай дывізіяй генерал-лейтэнанта фон Гота. Бітва працягвалася 3 дні каля населеных пунктаў: Сурвілішкі, Трабы, Юрацішкі і ў навакольных мясцінах.
- 95 гадоў з дня нараджэння Клінцавіча Віктара Юльянавіча (27.06.1931, в. Чаркесы Іўеўскага раёна – 04.02.2001), доктара медыцынскіх навук (1991), вядомага спецыяліста ў галіне грудной хірургіі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1988).
ЛІПЕНЬ
- 90 гадоў з дня нараджэння Дзедуля Вацлава Іванавіча (22.07.1936, в. Урцішкі Іўеўскага раёна), урача-тэрапеўта, кандыдата медыцынскіх навук (1969), у 2001–2006 – загадчыка 2-й кафедры ўнутраных хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, дацэнта, вучонага, педагога.
ЖНІВЕНЬ
- 55 гадоў назад (1971) была адкрыта Юрацішкаўская дзіцячая музычная школа. З 2004 пераўтворана ў дзіцячую школу мастацтваў. З 27 снежня 2011 года была створана дзяржаўная ўстанова адукацыі “Юрацішкаўская дзіцячая школа мастацтваў”.
- 85 гадоў таму (02.08.1941) у лесе каля вёскі Стоневічы немцы расстралялі 220 яўрэяў. Гэта была першая акцыя па знішчэнню іўеўскіх яўрэяў.
- 85 гадоў назад (1941) ў вёсцы Белы Бераг фашысты расстралялі дэпутата Вярхоўнага Савета СССР Марыю Мікалаеўну Чэрнік і яе сына Мікалая.
- 465 гадоў гадоў (1561) з часу выдачы татарам ад караля Польшчы і Вялікага князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста прывілея на шляхецтва. Яны былі ўпершыню ў Еўропе і ў свеце ўраўняны з хрысціянамі на шлюбы і атрымалі права на беларускія імёны і прозвішчы. Адбыўся іх першы перапіс.
- 95 гадоў з дня нараджэння Дзюбайлы Паўла Кузьміча (05.08.1931, в. Кукарава Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці – 1995), былога дырэктара Бакштаўскай СШ, доктара філалагічных навук, беларускага пісьменніка, выдатнага крытыка і літаратуразнаўца.

- 95 гадоў з дня нараджэння Врублеўскага Валянціна Антонавіча (06.08.1931, в. Крычнікі Іўеўскага раёна), педагога, гісторыка і краязнаўца. Аўтар публікацый па гісторыі Іўеўскага раёна, гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і інш.
- 55 гадоў з дня нараджэння Звярко Уладзіміра Лявонцьевіча (24.08.1971, в. Ліпнішкі Іўеўскага раёна), урача-акушэра-гінеколага вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кандыдата медыцынскіх навук (2003), дацэнта (2007). Прарэктар па лячэбнай рабоце УА “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт” (2010-2012). З 2012 г. галоўны ўрач установы аховы здароўя “Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр”. Узнагароды: ганаровыя граматы Гродзенскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знак “Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь” (2012) і інш.
- 60 гадоў з дня нараджэння Колышко Аляксандра Мар’янавіча (28.08.1966, в. Крычнікі Іўеўскага раёна), псіхолага, спецыяліста ў галіне педагагічнай псіхалогі, кандыдата псіхалагічных навук (2012), загадчыка кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы (з 2013), дацэнта.
ВЕРАСЕНЬ
- 30 гадоў з часу адкрыцця (26.09.1996) помніка воінам-афганцам ў парку на Камсамольскай плошчы г.п.Іўе.
КАСТРЫЧНІК
- 85 гадоў назад (у пачатку кастрычніка 1941 г.) гітлераўская зондэркаманда пачала масавы расстрэл мясцовых жыхароў, былых савецкіх актывістаў.
ЛІСТАПАД
- 395 гадоў таму (1631) па загаду Мікалая Кішкі, уладара Іўя, пры Іўеўскім касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла пабудаваны кляштар бернардзінцаў, мураваны корпус якога далучаўся да паўночнага фасада касцёла.

СНЕЖАНЬ
- 75 гадоў з дня нараджэння Кліменка Івана Дзямідавіча (03.12.1951, г.п. Юрацішкі), беларускага мастака, майстра манументальнага і станковага жывапісу, педагога, прафесара Беларускай Акадэміі мастацтваў.
















