Цяпло душы ў калядным вырабе
У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей “Ад усёй душы” і абласнога бібліятэчнага праекта “Разам з кнігай дарогаю дабра” ў бібліятэцы-філіяле аг.Геранёны прайшла творчая сустрэча “Чараўніцтва Нараджэння Хрыстова”.
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пагутарыла з прысутнымі пра гісторыю свята, навагоднія і калядныя традыцыі, святочныя ўпрыгожванні і абярэгі, зробленыя сваімі рукамі. Цікавым і карысным стала знаёмства з кнігамі па розных відах рамёстваў (вязанню кручком, спіцамі, вышыўцы і г.д.) з фонду бібліятэкі.
У другой частцы сустрэчы людзі сталога ўзросту прынялі ўдзел у майстар-класах па вырабу каляднай лялькі-абярэга “Анёл” і па вязанню кручком элемента святочнага дэкору “Сняжынка”, якія правяла кіраўнік гуртка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Чарняк Вольга Генадзьеўна.
Прыемна было бачыць, як усе ўважліва слухалі і з захапленнем працавалі над сваімі вырабамі, асвойвалі новыя элементы вязання кручком, а таксама мелі магчымасць здзейсніць маленькі цуд – зрабіць сваю асабістую ляльку.



