#ДзеньРоднагаСвайго

6 лютага 2026 года ў Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу праходзіць раённы фестываль патрыятычнай творчасці “Сэрца зямлі маёй”.

Да Года беларускай жанчыны і ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” супрацоўнікі іўеўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі ў фае ўстановы кніжную выставу “Жанчыны Беларусі ў люстэрку эпохі”.

Увазе ўдзельнікаў і гасцей фестывалю прапануюцца кнігі, перыядычныя выданні, выдавецкія работы бібліятэкі з матэрыяламі аб жанчынах, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі і роднай Іўеўшчыны.