Гавары са мной па-беларуску!
26 лютага супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі гульню-падарожжа “Гавары са мной па-беларуску”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні другога класа пачатковай школы.
Падчас завочнай вандроўкі, якая суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі і знаёмствам з новымі дзіцячымі кнігамі айчынных аўтараў, дзеці пагрузіліся ў чароўны свет беларускай мовы. У ходзе гульнёвага спаборніцтва на лепшага мовазнаўцу школьнікі ўспаміналі прымаўкі і прыказкі, перакладалі выразы з рускай мовы, разгадвалі загадкі і крыжаванкі, складалі словы з літар, чыталі скорагаворкі.
Гульня-падарожжа не толькі пашырыла веды дзяцей, але і паказала ім, што беларуская мова – гэта жывая, сучасная і захапляльная прастора для творчасці і новых адкрыццяў.








