Пісьменнік адзначае юбілей: сакавік

Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі працягваюць знаёміць чытачоў з пісьменнікамі-юбілярамі 2026 года.

У сакавіку на кніжнай выставе “Пісьменнік адзначае юбілей” прадстаўлены творы юбіляраў беларускай, рускай і нямецкай літаратуры:  Кандрата Крапівы, Паўла Місько, Барыса Стральцова, Аркадзя Аверчанкі, Генрыха Мана. Тут кожны знойдзе чытанне па душы: ад вострай сатыры і прыгод да глыбокай філасофскай прозы.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, каб яшчэ раз перагарнуць старонкі любімых кніг або адкрыць для сябе непрачытаныя творы пісьменнікаў-юбіляраў. Выстава будзе дзейнічаць да канца месяца.